Праклён. Валеры Гапееў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Валеры Гапееў
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2013
isbn: 978-985-7021-17-8
Скачать книгу
я зараз, – паабяцаў Уладзімір. – Успомнім Біблію, першыя тры раздзелы, дзе ідзецца пра стварэнне Богам Сусвету, Адама і Евы, іх зграшэнне і потым – выгнанне з Раю. Яшчэ раз чытаем казку і – шукаем аналогіі. Бог стварыў Зямлю, людзей і даў ім Рай. Што такое Рай для людзей, як не месца шчасця, залатое месца? Хіба не тое яйка, якое знесла курка? Цяпер дапусцім, што курка – гэта Бог, які дае людзям Сусвет, залаты, без граху. Што робяць людзі? Парушаюць запаветы Бога! Імкненне разбіць залатое яйка – хіба не акт непаслушэнства? І вось далей ідзе цікавы момант: у Бібліі пабіць залатое яйка значыць – страціць Рай, людзям памагае д’ябал. Стварэнне з хвастом. У казцы мы бачым шэрую мыш, якая нічога такога не зрабіла, толькі паварушыла хвастком – і канец, трагедыя! Напрасцейшая аналогія. Мышыны хвост тут – змяя там. У Бібліі д’ябал таксама практычна нічога не робіць, хіба што кажа Еве: еш, будзеш падобная да Бога. І вось яйка разбітае, Рай страчаны. Што кажа Бог у Бібліі? Ідзіце і потам і крывёю зарабляйце сабе свой хлеб. Залаты век скончыўся, пачаўся век працы і войнаў. І курка абяцае дзеду з бабай: знясу вам яечка простае. Вось так: не пажадалі шанаваць залатое – карыстайцеся простым…

      – Ух ты, цікава, вельмі, – не стала хаваць свайго захаплення Ірына. – У вас на кожную казку такія вось нечаканыя аналогіі падабраныя? Самыя да ўсяго дапялі?

      – Ай-а, што вы, – крыху зніякавеў Уладзімір ад слоў жанчыны. – Так, яшчэ пару казак ёсць… якія кладуцца на расшыфроўку. Бо часта казка – нейкія веды, факты, якія людзі хацелі ўсяго толькі данесці да нашчадкаў. Нешта сам дадумляю, нешта вышукваю ў сеціве.

      – Што вас натхніла на такі занятак? І навошта?

      – Неяк даўно глядзеў адну перадачу… У сеціве, на сайце. Там навуковец наважыўся расшыфраваць легенды інкаў. Іх было шмат, яны былі цікавыя, але часта, вось як нашая гісторыя з яйкам, мелі нейкія нутраныя супярэчнасці, бязглуздзіцу. Гэта яго і насцярожыла. Вось… Ён пачаў шукаць, параўноўваць, аналізаваць…

      – І знайшоў? – Ірына прыпынілася – відавочна, яны дайшлі да яе дома.

      – Так… Прыкладам, у адной легендзе гаварылася: “І калі лісіца памачала свой хвост, то…” і далей нешта там адбылося. Праўда ж, глупства выходзіць: якая ліса і чаго ёй мачаць свой хвост?

      – Ну, хто ж яго ведае? Казкі – казкі і ёсць, – нясмела запярэчыла Ірына, здаецца, заінтрыгаваная гісторыяй.

      – Дык вось, – працягнуў пераможна Уладзімір. – Ён знайшоў сэнс. Выявілася, што Лісіца – не простая лісіца, а так называлі старажытныя інкі адно з сузор’яў. І яно, сузор’е Лісіцы, у адну з начэй года апускалася сваімі зоркамі, якія інкі ўважалі за Лісіцын хвост, да паверхні акіяна. Вось такая простая разгадка ў бязглуздай на першы пагляд показцы: інкі зафіксавалі дакладную дату здарэння!

      – Файна як, – пагадзілася Ірына. – Але мы ўжо прыйшлі. Дзякуй вам за каву і цудоўны настрой, які ў мяне з’явіўся. З вамі было вельмі цікава. Не крыўдуйце, я вам скажу шчыра, бо вы са мной былі шчырым. Дык вось, калі б на маім месцы сёння была іншая… Вас бы палічылі за вясковага дзівака, з якім ад суму