Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік). Сяргей Балахонаў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Сяргей Балахонаў
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Галерэя «Б»
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2012
isbn: 978-985-562-033-5
Скачать книгу
финиски и согнаше птичство мало в болото дико».[5] Праўда, драўляне не скарысталі з гэтай дапамогі і праз пэўны час ізноў паддаліся кіеўскай правакацыі. Мабыць, за падобныя ўчынкі тагачасныя падпальнікі войнаў ды іхныя прыдворныя ідэолагі не паважалі бацяноў-феніксаў.

Нехта Лука Бяссонны ў лісце да Аўрама Смаленскага (1199 г.) дазволіў сабе наступнае: «Вы там всегды сплошь бледьню деяете, и фюниксы – черны, аки смоль – в сей бледьне вам напервые пособници».[6] Аднак не ўсе трымаліся гэткіх поглядаў. Кіеўскі мітрапаліт Іларыён (XI ст.) у першым варыянце знакамітага «Слова о законе и благодати», непрыязна азываючыся аб беларускіх землях, пра фенікса разважаў у станоўчым ракурсе: «Тако имам, иже благостны птици фенексы обитаху в местех, где не чтяху обло законы божи, места си всяк весть – дебри и блаты, ис каких Припеть проистекше».[7]

Многія жыхары Беларусі XIII ст. сімпатызавалі феніксам. Рэч у тым, што акурат гэтыя крылатыя стварэнні адбаранілі практычна ўсе абшары нашае краіны ад мангола-татарскага нашэсця. Блізу 1239 г. пад татарскім націскам паў Гомій (Гомель), але вырушыць на поўнач нязваныя госці не наважыліся. Італьянскі пілігрым Алінард Гротафэрацкі, што цудам ацалеў ад гомельскага пажару, хаваючыся ў прысожскіх зямлянках, згадваў пазней пра тыя падзеі: «Кароль тартарскі прыслаў на Гомель паглумленне – дождж стрэлаў гострых і мора страшнае агню. Ваяводы мангольскія зазбіраліся былі і далей з паўночным ветрам пайсці, і пэўна зрабілі б тое, калі б феніксы – птушкі чорныя – іскраю вачэй сваіх не паказілі іхныя замеры».[8]

Дзіўная прыгадка пра «іскру вачэй» троху раз’ясняецца іншай гістарычнай крыніцай. «Тайны летапісец вялікіх князёў літоўскіх», апавядаючы пра паход галіцка-валынскіх князёў Данілы і Васількі Раманавічаў у 1253 г. на ятвягаў, удакладніў прычыны наяўнасці ў ваяроў спецыфічнага рыштунку: «Мняше на ятвингов рушити, имали надобу одевати хытрость резинову на себе, и кони такожде опрятнули. А то не ради похвалки якой, но здравия власного для, ыбо знавали уже в тых краех поражки, которы финисты своими бодцами рыхло чинили през силу их ентарну, она же в еллинах електрикой ся прозываеть».[9] Адсюль вынікае, што феніксы-бацяны мелі здольнасць выпраменьваць электрычныя разрады. Але як што згадкі пра гэтую свомасць нерэгулярныя, можна памеркаваць, што біць токам умелі толькі вельмі старыя птахі, якія ўсё жыццё назапашвалі прыродную электрычнасць. Кагадзе памянёныя «яйцы желязны», імаверна, патрабавалі электра-магнітнага імпульсу, каб з іх маглі вылупіцца птушаняты. Што праўда, феніксы былі бацькамі нядбалымі, бо многія яйкі так і прападалі. Недасведчанае паспольства, «ничтоже сумяшеся», уважала іх іншым разам за тэстыкулы старажытных волатаў. Рыжскія біскупы, аднак, нярэдка выпраўлялі ў заходнюю Беларусь адмысловыя гастранамічныя рэйды. Прыпамінак пра тое знаходзім у «Другой інфляндскай рыфмаванай хроніцы» Дытлеба фон Альпэнштока (XIII ст.):

Пойдзем па яйкі, што феніксы марна губляюць.

Пойдзем

5

Цыт. паводле: Коленко Ф., Шанцев И. История Руси: Что от нас прятали? Ростов-на-Дону, 1995. С. 60.

6

Эпистолярное наследие русской православной церкви: Древний период. Сергиев Посад, 1912. С. 140.

7

Летяго В.В. Вокруг «Слова о законе и благодати»: источники, черновики, наследования. Орел, 1992. С. 56.

8

Quellen des Mittelalters. Darmstadt, 1962. Band XIa. S. 654.

9

Тайный летописец Великих князей Литовских: [Рукапіс з прыватнага збору гомельскага калекцыянера старасветчыны Стывенсана Я.П. Пагінацыя адсутнічае.]