Трыкутнік Караля. Яўген Аснарэўскі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2018
isbn: 978-985-7165-68-1
Скачать книгу
менавіта ў гэты момант Мечык успомніў, што так і не вярнуўся на працу, і проста будзе мець прагул, што яго зусім не кранула.

      Ён здрыгануўся ад гуку сігнала вырабленага суседскім аўтамабілем, якi пад’ехаў да дома насупраць. Машынальна падняўшы галаву і паглядзеўшы ў акно, ён тут жа зноў яе апусціў і плаўна разгарнуў да сябе капсулу, тым бокам, дзе толькі што была вечка, а затым пільна зірнуў ўнутр.

      – Так, – сказаў Мечыслаў, папстрыкаўшы языком і злёгку ўсміхнуўшыся. Ён задуменна глядзеў на знаходку.

      Капсула не была пустая. Надзеўшы чыстую пальчатку, якую Мечык вывудзіў са скрыні з інструментамі, ён асцярожна, двума пальцамі, дастаў са срэбнай ёмістасці яе змесціва. У руцэ даследчыка апынулася маленькая скрыначка з чырвонага дрэва, мяркуючы па выглядзе – выдатна захаваная. Адклаўшы каштоўны пенал на стол, малады чалавек вырашыў заняцца капсулай. Ён хутка падрыхтаваў ашчаджальны содава-саляны раствор, для ачысткі срэбра, і пагрузіў у яго сваю здабычу, а потым вярнуўся да пенала.

      – Трэба будзе ўсё ж праверыць хромпiкам гэта срэбра. Хоць, я і так упэўнены… – заўважыў сам сабе Мечык.

      На вечцы красаваўся пазалочаны герб Панятоўскіх – вол павернуты налева. Асцярожна адкрыўшы пенал, гісторык дастаў нешта невялікае, падобнае на скрутак паперы.

      – Ды гэта ж пергамент, – здзіўлена прамовіў Мечыслаў. – У Гродне? У васемнаццатым стагоддзі? Калі гэта, вядома, сапраўды прывітанне з васемнаццатага стагоддзя, – дадаў ён, жмурачыся на святло суседскага акна, дзе гарэла яркая люстра, бо ўжо надышоў вечар.

      Асцярожна разгарнуўшы пергамент з дапамогай свайго любiмага, што служыў яму ўжо, здавалася, тысячу гадоў, алоўка, малады чалавек убачыў польскі тэкст напісаны чырвонымi чарніламi, цудоўным, каліграфічным почыркам.

      «Rycerz Salsinatus złożył swoje imiona w trójkąt. Umieść wybranych według imion na miejscach ich w dniu przybycia rycerza na świat mapa gwiazd jego słońcem wskaże na słońce w imion trójkąt. Odpowiedź w imionach wybranych złożonych razem otrzymasz. Na Poszukiwanym znajdziesz ją w wyznaczonym dniu».

      Мечык свабодна валодаў польскім і таму хутка, тым самым алоўкам, які выкарыстаў для таго, каб разгарнуць скрутак, ён запісаў на кавалачку паперы пераклад:

      «Рыцар Salsinatus імёны свае ў трыкутнік склаў. Пастаў абраных па імёнах на месцы іх у дзень прыходу рыцара ў свет зорная карта яго сонцам на сонца пакажа ў імёнаў трыкутнік. Адказ у імёнах абраных складзеных разам атрымаеш ты. На Шуканым знойдзеш яго ў дзень прызначаны».

      Усміхнуўшыся, Мечыслаў пастукаў тупым канцом алоўка аб стол.

      – Мда уж…

      «Пераклад з польскай атрымаўся кітайскім – нічога ж не зразумела…» – прамільгнула ў галаве Мечыка.

      – І што далей? – спытаў ён сябе ўголас.

      – Напісаць Віцы, – адказаў сам сабе гісторык.

      Глава 2. Прафесар філасофіі

      Сонечным, пагодлівым днём, па вуліцы Універсітэцкай горада Вільні, якая праходзіць, як і вынікае з назвы, побач з універсітэтам, ішла маладая дзяўчына гадоў дваццаці. На ёй былі элегантныя штонікі, любімага ёю белага колеру, белы жа шалік і лёгкае, светла-шэрае паліто. Уся яе стройная фігурка, здавалася,