Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Сяргей Балахонаў
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2015
isbn: 978-985-562-150-9
Скачать книгу
не абысціся.

      – Да чаго тут гэта? – спытаў я, рыхтуючыся выкруціцца.

      – Тваё пачуццё да Цыпінай трэба змяняць.

      – Пачуццё? – падкінуў я лішак здзіўлення ў інтанацыю.

      – Дык ты ж толькі што ў дзяўчынак пра шанцы быць з ёй выпытваў.

      – Ты нешта блытаеш, Зіна. Я проста шкадаваў, што яна не можа завітаць у школу так, як гэта робяць Арына і Міла. У нас жа з ёй былі добрыя адносіны… – Ха… «Добрыя адносіны». Гэта цяпер так называецца? – каляжанка яўна не збіралася даваць веры маім словам. – Баластоўскі, ты ж віўся вакол яе, быццам уюн ці нават электрычны вугор. Яна, можа і менш, але таксама вілася. Хадзілі тут па школе. Салавейкамі заліваліся. Любавалісь сабой, как маглі.

      – Ну, у цябе і фантазія, – не кідаў супраціву я. – Табе б, Данцова, раманы пісаць.

      Зінаіда Львоўна збіралася адмераць мне яшчэ нейкую слоўную тыраду, але званок на ўрок і вучнёўская гамарня пад дзвярыма не дазволілі ёй гэтага зрабіць. Я ўсміхнуўся і пайшоў прэч, ведаючы, што без якой-небудзь прынагоднай зачэпкі яна не зможа пасля вярнуцца да ўзнятай тэмы.

      За парогам кабінету ўсмешка мая светам загавела, ажно дзевяцікласнікі, якія ішлі на ўрок, аціхлі, думаючы, што завуч мяне добра прапясочыла. У пэўным сэнсе яно акурат так і было, бо згадка пра Насцінага кавалера (суседа чортавага!) каштавала майму сэрцу болей за любыя выгаворванні. Я збіраўся быў заскуголіць на нябачны Месяц ці нават Марс, але мяне пераняла Марына Нарымунтаўна: – Аднаму майму знаёмаму патрэбна твая кансультацыя.

      – Каму?

      – Сяргею Аляксандравічу, майму сябру дзяцінства. Ён зараз працуе ў КНАКС.

      Пачуўшы знаёмую абрэвіятуру, маё сэрца сціснулася, нібы няшчасны селянін пад прыгнётам панскім. Уздзець на твар бравурнасці ніяк не атрымлівалася. І калі б у тую секунду я змог зазірнуць у люстэрка, то найхутчэй бы ўбачыў не іранічную ўсмешку рэпінскага «Беларуса», а панурае аблічча гарапашнага мужыка з літаграфіі «Беларускі раб» Юзафа Азямблоўскага. Але ўсе люстэркі я мінуў, і даводзілася прыкідвацца перад самім сабой, што выглядаю, як стомлены балтаславянскі macho пасля візіту да Мінатаўра.

      – Баюся, што нічым вашаму сябру я дапамагчы не змагу, – з напятай штучнай усмешкай прамовіў я, заўважаючы, што і для Любартавай гэтая размова не была ўзорам прыемнага баўлення часу.

      – Ты дарма так усхваляваўся, – стала супакойваць яна. – Гаворка мусіць пайсці пра чорных археолагаў і іх сувязь з таталітарнымі сектамі.

      – Ды я і белай археалогіяй асабліва не цікаўлюся, – шчыра абурыўся я.

      – Але цябе яму параіў твой колішні выкладчык прафесар Драўлянскі.

      Спасылка на Драўлянскага выглядала дужа непераканаўчай. Яна б яшчэ на Нарбута спаслалася!

      – Я з ім амаль пяць гадоў не камунікую, – паціснуў плячыма я.

      – Ну, не ведаю… – Марына Нарымунтаўна спяшалася як мага хутчэй, абы з рук, завершыць гутарку. – У любым выпадку ты павінен гэта мець на ўвазе і не бянтэжыцца, калі Сяргей выйдзе на сувязь з табой.

      Я