Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзімір Касько
Издательство: Вышэйшая школа
Серия:
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 2014
isbn: 978-985-06-2370-6
Скачать книгу
пераходзе ў новы дом. У прысутнасці ўсёй сям’і, гасцей гаспадар распальваў свяшчэнны агонь у старой хаце і пераносіў яго ў новую хату, дзе рыхтавалася застолле. На думку палешукоў, у такім выпадку заступнікі продкаў разам з агнём пераселяцца на новае месца і будуць ахоўваць навасёлаў ад няшчасцяў і бядот.

      У час эпідэмій з дапамогай свяшчэннага агню запальвалі кастры на ўскраінах вёсак. Яны павінны былі ўберагчы людзей ад хвароб.

      У многіх палескіх вёсках існаваў звычай распальваць з дапамогай свяшчэннага агню купальскія кастры. Яшчэ задоўга да свята на месца, дзе ў ноч з 22 на 23 чэрвеня шугане ў неба купальскі агонь, моладзь пачынала зносіць «май» – галінкі бярозы, ліпы, якімі на Тройцу сяляне ўпрыгожвалі дамы і двары, а таксама старыя рэчы, дошкі, салому, зношаныя лапці.

      У дзень свята хлопцы ўкопвалі ў зямлю высокую жардзіну, насаджвалі на яе старое кола ад павозкі. Дзяўчаты вешалі на жардзіну вянкі, упрыгожвалі яе рознакаляровымі стужкамі, зялёнымі галінкамі. Затым вакол жардзіны складвалі ўсё, што гарыць.

      Вечарам, калі сонца хавалася за гарызонтам, і малыя і старыя ішлі сустракаць свята. Пакуль хлопцы і дзяўчаты спявалі песні, ладзілі розныя гульні, а старыя вялі нетаропкія размовы пра жыццё-быццё, маладыя дужыя мужчыны раскладвалі купальскае вогнішча, тручы кавалкі сухога дрэва адзін аб адзін. I вось ён – доўгачаканы момант: на волю вырваўся агеньчык. Ён перакідваўся на сухую салому, вецце. Адступала цемра. Пад радасныя крыкі і воклічы прысутных пачыналася адно з самых любімых народных свят.

      «Каўтун». У нарысе А. К. Сержпутоўскага «Каўтун»[48] адсутнічаюць апісанні абрадаў і рытуалаў беларусаў-палешукоў, і тым не менш ён з’яўляецца своеасаблівым лагічным працягам разгледжаных вышэй нарысаў у сацыяльным плане. «Каму даводзілася бываць у балоцістых месцах Беларускага Палесся, размешчанага па прытоках ракі Прыпяць, – піша Сержпутоўскі, – той, думаецца, звярнуў увагу на тое, што ў многіх жыхароў гэтага краю валасы на галаве збіты ў нейкія лямцападобныя косы або ўтвараюць адзін вялізны каўтун». Па словах аўтара, адны даследчыкі тлумачылі гэта мікраарганізмам, які трапіў з балота ў кроў чалавека, іншыя – неахайнасцю мясцовых жыхароў. А. К. Сержпутоўскі справядліва тлумачыць узнікненне гэтай і іншых хвароб цяжкімі ўмовамі жыцця народа, адсутнасцю на Палессі медыцынскіх устаноў. У пацвярджэнне гэтай думкі ён прыводзіў наступныя факты. На Палессі жывёлу пасуць пераважна на багністых месцах, мохавых балотах. Пасьба пачынаецца з ранняй вясны і працягваецца да позняй восені. Балота ўвесь час пакрыта гнілой стаячай вадой. Пастухі цэлымі днямі стаяць па калена ў вадзе або гразі. I як вынік – балотная ліхаманка, рэўматызм, незажыўныя раны на нагах пастухоў, той жа каўтун. Лячыцца гэтым людзям няма калі і няма дзе, бо на Палессі да рэвалюцыі амаль што адсутнічалі бальніцы, лячэбніцы. Сваёй публікацыяй вучоны імкнуўся звярнуць увагу шырокай грамадскасці на поўнае драматызму жыццё беларускага селяніна.

      «Запасванне


<p>48</p>

Живая старина. 1908. Вып. 1. С. 25–26.