Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Мікола Міхайлавіч Адам
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006426924
Скачать книгу
спецыялізаваных навуках, колькі ва ўласных фізічных дасягненнях і праяўленні лідарскіх якасцяў у характары, мэтанакіраванасці, неадступнасці, волі. Кандыдатура Беркута, адзінага з усіх прэтэндэнтаў сярод курсантаў на сакрэтны факультэт, разглядалася без яго ведама. Так, ён трапіў туды выпадкова і невыпадкова адначасова. За ім назіралі і мелі на ўвазе амаль з першага дня залічэння на вучобу. Здольнасці юнака ўражвалі як непасрэдна кіраўніцтва вучэльні, так і прадстаўнікоў палітшколы, на базе якой у сапраўднасці рыхтавалі прафесійных разведчыкаў, не сухапутных, а марскіх, якія пры патрэбе маглі б узначалісь штурмавыя дэсантныя групы, мабільныя, бясшумныя, з высокім паказальнікам вынікаў пастаўленых задач. Беркут схопліваў на ляту веды, якімі дзяліліся выкладчыкі, і ўжо на трэцім курсе разбіраўся ў механіцы айчынных і замежных караблёў лепей за дыпламаваных інжынераў, што не было дзіўным, бо рыхтаваўся стаць капітанам, які мусіў ведаць вантробы будзь якога судна, асабліва таго, на якім давядзецца служыць, як свае пяць пальцаў; арыентаваўся ў тапаграфіі і марскіх мапах так, быццам сам іх маляваў, зноў жа выключна з-за імкнення быць сапраўдным капітанам не без, зразумела, рамантачна-ўзнёслага ўплыву кніг пра марскія прыгоды, якія глытаў з зайздроснай апантанасцю, гэтаксама, зрэшты, як і сур’ёзныя навуковыя працы аб ваеннай марской справе; ды галоўнае – меў байцовы характар, але не бяздумны і шалёны ў сваёй бяздумнасці, а стрыманы і матэматычна вытрыманы, характар стратэга, прычым стратэга бясстрашнага. Беркут быў бы прыўкрасным капітанам, гонарам і годнасцю флота, з лёгкасцю даслужыўся б да адмірала, калі б не яго дзівосныя перамогі на занятках па рукапашнай барацьбе і самаабароне. Ён быў патрэбны новастворанаму факультэту як ніхто іншы, тым больш што ў паветры пачынала пахнуць блізкай вайной, няхай яе магчымасць і адмаўлялася ў Крамлі, а тыя ваеначальнікі, якія сумняваліся ў словах Сталіна, знікалі бясследна. Тым часам і ў НКУС таксама зацікавіліся маладым дараваннем, бо факультэт, як высветлілася пазней, курыраваў ён. Некалькі разоў запар Беркуту намякалі ў кабінеце рэктара, куды адмыслова выклікалі, праўда, няўдала, што яму след бы перавесціся з факультэта, на якім ён вучыўся, у вучэльню больш вартую яго талентаў. Не загадвалі, што дзіўна, бо хлопец, звычайна б, выканаў загад. Але без загаду яго не цікавілі сумніўныя прапановы. Ён меў мару, і да гэтай мары мэтанакіравана ішоў. І тады вярбоўшчыкі схітравалі, каб Беркут нікуды не падзеўся ад абранага імі для яго лёсу. Навошта былі тыя складанасці ды разыграная цэлая п’еса, Беркут так ніколі і не зразумеў, напэўна, здагадваўся, але не хацеў верыць сваім здагадкам.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «Литрес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного