Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Мікола Міхайлавіч Адам
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006426924
Скачать книгу
стальніцы, пад шклом зноў жа Віктар Цой; сшыткі, падручнікі, часопісы «Ровеснік» і «Мы», настольная лямпа. Падлога ў паласе, бялізнавая шафа на ёй, грувасткая, на гнутых ножках, цёмнакарычневага колеру і рыпучая, калі адчыняеш дзверы, з замкнутымі на ключыкі, што тырчалі з замкоў язычкамі, шуфлядкамі. Фатэль, старэнькі, з праплешынамі на падлакотніках, але закіданы, як малады, рознымі рэчамі і адзеннем, якое лянота скласці ў шафу. Палутарны ложак, зусім нядаўна заменены не ў карысць жалезнага панцырнага монстра, што адправіўся на балкон, бо там яму і месца, уражваў вока далікатна засланым покрывам, на якім Наташка пачэсвала каленку праз апранутыя гамашы. Магнітафон ляжаў у яе пад рукой злева, бліжэй да дзвюх узбітых, як крэм на торце, падушак пад напаўпразрыстым цюлем.

      – Выключы! Размова ёсць, – голасна запатрабавала Ларыса ад дачкі. Яна без груку зайшла ў яе пакой, чаго нячаста дазваляла сабе. Пасля смерці мужа і бацькі сем гадоў таму асірацелыя дзяўчаты вырашылі жыць па-даросламу і паважаць асабістую тэрыторыю кожнай, праўда, спачатку нараўліся і прадэпрэсавалі. Ці, хутчэй, прадэпрэсавала Ларыса, суткамі не падымаючыся з ложка і забыўшыся пра існаванне дачкі. Што ж, дзяўчынцы самастойнасць пайшла толькі на карысць, і менавіта яна, Наташка, выцягнула маці з ямы безнадзейнасці і гора. У той час яны як бы памяняліся месцамі. Малая адчувала сябе больш дарослай за маці, клапацілася аб ёй, уходжвалася, гатавала ежу, хадзіла па крамах, пры гэтым не забывалася размаўляць з Ларысай на самыя розныя тэмы. Пакуль жанчына не абудзілася, бо і сапраўды быццам спала.

      – Што? – незадаволена выключыла Наташка магнітафон, але без агрэсіі ў голасе.

      – Пятровіча завезлі ў бальніцу на хуткай, – паведаміла тады Ларыса. – Мішка тэлефанаваў, прасіў пасядзець з бабай Дусяй, яна там зусім адна. І, напэўна, наўрад ці ведае, што здарылася.

      – А ты? – напружылася Наташка. Яна любіла дзеда і чамусьці не сумнявалася ў тым, што з ім ніколі нічога дрэннага не здарыцца, такім упэўненым і непахісным волатам ён выглядаў у яе вачах. Мацярыны словы не маглі быць праўдай, толькі не з дзедам!..

      – Што я? – не зразумела пытання дачкі Ларыса.

      – Ты ведаеш? – удакладніла Наташка.

      – Нічога і я не ведаю, – расчаравала яе маці. – Вось кажу табе як ёсць.

      – Тады хадзем хутчэй, – ускочыла з ложка дзяўчына. – Бабулі сапраўды патрэбна наша падтрымка. Толькі, – задумалася на імгненне, – захаплю тое-сёе з сабой.

      Яна адчыніла кніжную шафу, прысела на кукішкі, пацягнулася за нечым аберуч пад самую ніжнюю паліцу і неўзабаве выпрасталася, трымаючы ў руках важкі скрутак з поліэтыленавымі пакетамі, якія збірала ў якасці хобі. Хтосьці збіраў маркі або значкі, або паштоўкі ці календарыкі, або машынкі ці фігуркі салдацікаў, або партрэты артыстаў кіно ды эстрады, а Наташка захаплялася пакетамі, якімі, звычайна, ніколі не карысталася па прызначэнні. У яе калекцыі іх ужо налічвалася амаль сто, большасць з выявамі Пугачовай, Ратару, Баярскага і Лявонцьева,