Абое рабое. Таццяна Дземідовіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Таццяна Дземідовіч
Издательство: Четыре четверти
Серия: Несур’ёзна пра сур’ёзнае
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 978-985-581-538-0
Скачать книгу
ўціснулі ў крэсла, і скрозь боль я адчула, як знаёмыя галасы аддаляюцца рэхам. У вачах пабялела, ногі і рукі не слухаліся, здаваліся бязважкімі. Так я страціла прытомнасць… І на зло ўсім хацела яшчэ доўга ляжаць няшчаснай, але медсястра паднесла да носа нашатыр.

      – Малайчына! Герой! – усміхнулася «Касметычка». – Затое цяпер будзеш моднічаць!

      І з той хвіліны я так намоднічалася! Калі сядзела на ўроках, дык у цяжкіх роздумах намацвала вострыя вуглы зорачак, нервова скубла завушніцы, адцягвала мочкі вушэй… Але больш за ўсё баялася іх згубіць! Бывала, зайграюся на вуліцы, а потым раз – і ўспомню пра залаты хамут. Сэрца ёкне, па спіне халадок прабяжыць, у горле затрымаецца камяк. Схаплюся дзвюма рукамі за вушы – цьфу ты! Зоркі на месцы!

      Але аднойчы завушніца выслізнула, бразнула аб пыльны, гарачы асфальт і знікла. Увесь двор, уключаючы дваровую сабаку Альму, шукаў маю завушніцу, а я, абхапіўшы калені рукамі, сядзела на лаўцы і ціха ўсхліпвала. І было моташна і страшна. Не зберагла…

      Зорку знайшла наша дворнічыха. Яна бліснула радком залатых зубоў і злосна вымавіла:

      – Трымай, неахайніца! Мамкі вам накупляюць дарагіх цацак, а вы вось з імі як – няўдзячныя!

      – Дзякуй! – разгублена прашаптала я і падумала, што залатыя зубы – гэта, мабыць, яшчэ больш прыгожа і надзейна. Не тое што завушніцы. Але, напэўна, вельмі балюча. Можна тысячу разоў прытомнасць страціць.

      У пятнаццаць гадоў спяшалася на першае спатканне. Апранала сукенку, зачапілася зоркай за маланку – вуха закрывавіла, запякло. Раззлавалася. Зняла завушніцы і паклала ў скрыначку.

      Як аказалася, назаўсёды! Мы сядзелі на даху старога гаража, елі марожанае, балбаталі ні пра што…

      – Твае валасы пахнуць летам! – сказаў ён і ўсміхнуўся роўнымі белымі зубамі. Вось табе і першы ў жыцці камплімент. Шчокі запалымнелі, я збянтэжана адвярнулася, накруціла кудзерку на палец.

      «Валасы пахнуць летам», – у думках паўтарала я, калі ўзлятала па лесвіцы ўверх, каб дома хутчэй паставіць у вазачку першыя ў маім жыцці кветкі. Шчасце аказалася зусім не залатым, бязважкім, непатрабавальным…

      Падарунак

      – З Новым годам, дарагая! – пяшчотна прамовіў Іван і працягнуў жонцы канверцік, міла ўпрыгожаны пунсовымі сэрцайкамі.

      – Нічога сабе! – разгарнуўшы яго, усклікнула Ліда.

      – Гэта табе на новую сукенку! Вось так… Уся мая заначка, – пераступаючы з нагі на нагу, збянтэжана прамовіў Іван.

      – Трэба ж! – ад нечаканасці ў Ліды перахапіла дыханне. І яе заўсёды спакойны, сур’ёзны погляд раптам стаў наіўна-радасным, як у сямнаццацігадовай дзяўчыны.

      Ліда адразу прадставіла сябе ў доўгай серабрыстай сукенцы, упрыгожанай тонкім залатым паяском. І ад блізкасці гэтай мары ў яе па-вясноваму прыемна закружылася галава.

      – Усё! Бягу ў краму! Адразу!

      Некалькі разоў яна прымяралася да новай яркай сукенкі, сарамліва перабірала спатнелымі далонямі хвалі яго мяккай тканіны, прыкладвала да плячэй лёгкі прахалодны матэрыял. І вось