Імя грушы. Сяргей Балахонаў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Сяргей Балахонаў
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2005
isbn: 985-6701-87-2
Скачать книгу
хваласпеваў снежных. Нехта казаў, што яна не жыве. Пра што вялося, Міхалка не ведаў. І хто казаў? Дзеўка ўсміхнулася і мовіла хлопцу: «Гэта твой грэх, твой найвялікшы грэх. Не катуй мяне». Міхалкавы рукі самі сабою памкнуліся да яе, яны скочылі разам у бок і ўзяліся танчыць нібы аўстрыякі. Толькі агонь палыхаў у сярэдзіне, і плаўная думка аб жарсці апаноўвала глузд. Піва. Нягож гэта піва так скалыхнула яго? І што ён тут робіць? Адкуль тыя рухі і слодыч ад іх? Міхалка не чуў анікога, толькі яе ды голас, каторы гучаў з-за снега. Дзеўка ўтрапёна пяяла пра княжацкі сад, пра салодкія грушы ды пра струны скураныя на гуслях. Голас шаптаў, што яна не жыве. І святло невыцерпна зыркае пераняло на хвілю зрок Міхалкі, а потым з’явіўся змрок… Ачомаўся хлопец у снежным сумёце, горнучы да сябе гурму чалавечых касцей – няйначай старых, быццам тыя, што пан іхны колісь з-пад валатоўкі дастаў. Паглянуў Міхалка навокал – чорна-белае поле, бо снег, хоць і моцны, не здолеў акрыць усёй чарнаты, і косткі паўсюль вытыркаюцца на паверхню. Мёртвы горад. Пералякаўся дзяцюк, утаропіўся перад сабою і каля блізкага чэрапа згледзіў медальён. Узяў яго асцярожна ды прачытаў ледзь прыкметныя словы: «Яна не жыве». Узножыў тады Міхалка і рушыў прэч з той мясціны. У сэрцы ляжала туга. Нячыста было на душы. Ні шэлега ў кішэні. У галаве толькі думка – трэба вяртацца дамоў… Хлапец закрычаў, што меў сілы, у несціханы снег: «Яна жыве!!!».

      Ніхто не наважваўся перарваць цішыню, што лягла ў хаце пасля заканчэння гісторыі. Шум за шыбкамі прыбраў агульнае здраньцвенне, але не дадаў супакою. Я агледзіла, што пані Каміла крадком змахвала слязінкі. А выглядала ж на самую стойкую і стрыманую. Мужчыны вярнуліся без Вайніслава. Павел моўчкі прыгарнуў мяне. Чэслаў Драбышэўскі развёў рукамі і сказаў, што ані знаку ліхіх візітоўцаў і спадара Баўта не адшукалі. Абуховіч рэкнуў штось недарэчнае пра віленскіх ваўкалакаў і казаў наліць яму гарэлкі.

      – Маю спадзеў, – звярнулася да яго Ірэна, – што гэты кілішак вы п’яце не за спакой душы Вайніслава?

      – Я разумею: арда ёсць ардою. Але ж не стануць яны яго вось так проста без дай прычыны расстрэльваць. Дзевятнаццатае стагоддзе ўсё-ткі на дварэ! – не ў лад адказаў той.

      – Страх займае нам мову, – падвёў рысу доктар Загорскі.

      Сумныя і збянтэжаныя мы вярнуліся ў Менск. На Цярэшку бяда стала… Няўжо Славу кінулі ў вязніцу?

      Чароўнай гарой маіх жаданняў па вяртанні ў Менск было жаданне хутчэй схавацца пад коўдру і заснуць, забыўшыся ўсіх бед. Сапраўды, сон прыйшоў надзвычай хутка і быў абсалютова бесклапотным, каб не высненыя пад канец рымскія прыручоныя каменыя шэршні. Менавіта так і прыснілася. Што мяне магло нітаваць з Рымам? Нічога. «Усе дарогі вядуць у Рым, – пракаментаваў маю начную відзежу Павел і дадаў, – але, на жаль, апошнім часам усё часцей у трэці…». Хаця той кляты Трэці Рым і не быў сталіцаю імперыі, маскалі ўпорыста лічылі яго сэрцам сваёй дзяржавы. Гэта яны імкнуліся і нам накінуць, дык я па наіўнасці лічыла сябе расейкай заходняй, або беларуска-крывіцкай, галіны. Гэта цяпер я – мякка гаворачы, паджылая дама без сабачкі,