Marginalis. Кiрыл Стаселька. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Кiрыл Стаселька
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-985-7140-21-3
Скачать книгу
абыходзілася без людзей, нячыстых на руку. Таму Сімоне было нескладана, падкупіўшы аднаго з наглядчыкаў, вынесці схаваны пад вопраткай рукапіс. У той жа дзень ён пакінуў Фларэнцыю назаўсёды і адправіўся ў Іспанію, на сваю новую радзіму. Кнігу, як гэта нярэдка робяць з каштоўнасцямі, Сімоне схаваў як мага глыбей сярод рэчаў. Зноў прыняцца за яе вывучэнне ён рызыкнуў толькі па прыездзе.

      Сімоне закінуў працу ў бібліятэцы, марнуючы ўвесь час на спробы разгадаць рукапіс. Праходзілі дні і месяцы, а ён, з усёй сваёй эрудыцыяй і начытанасцю, так і не здолеў прасунуцца. Меланхолія, некалі заглушаная знаходкай, цяпер ізноў адраджалася, усё мацней паглынаючы Сімоне. Толькі віно было здольна трохі яго разварушыць, надаць смак новаму жыццю. Неўзабаве ён ужо піў на працягу амаль усяго дня. Перш цнатлівы і аскетычны бібліятэкар прыняўся, апоены віном, шукаць суцяшэнне ў картах і жанчынах.

      Ён прачынаўся ўжо не на світанні, а бліжэй да поўдня, праводзячы яшчэ некаторы час у ложку, зрэдку прыпадымаючыся, каб запіць брыдкі прысмак выпітага напярэдадні. Затым Сімоне падымаўся, спусташаў бутэльку віна і адпраўляўся гуляць або наведваў адну са сваіх любімых блудніц. Часам і іх яму станавілася мала. У такія перыяды ён бадзяўся па самых бедных раёнах у пошуках бацькоў, гатовых за вялікую плату аддаць чужынцу сваю дачку на апаганьванне. Тыя ў сваю чаргу, знаходзячыся на мяжы існавання, нярэдка згаджаліся, хапаючыся за апошнюю магчымасць выжыць, і прыводзілі ўласных дачок у апартаменты Сімоне, дзе той сілай авалодваў як дзяўчатамі, так і дзяўчынкамі. Самай малодшай з яго ахвяр было каля васьмі гадоў, а самай старэйшай пятнаццаць.

      У няспынных гулянках грошы, некалі заробленыя цяжкай працай у Каралеўскай бібліятэцы, раставалі, нібы снег у летні сонечны дзень. Калі сродкі ўсё ж скончыліся, а ўсе каштоўныя рэчы былі распрададзеныя, Сімоне навучыўся жыць пазыкамі. З некалі элегантнага і станістага маладога чалавека ён паціху ператварыўся ў нахабнага агіднага п’яніцу. Яго адзенне было пакрытае ліпкім брудам, ад строгай акуратнай прычоскі не засталося і следу, а смурод быў адзіным, што паўсюль суправаджала Сімоне. Нават прыяцелі, якіх ён цяпер толькі зрэдку сустракаў дзе-небудзь на вуліцы, не пазналі яго.

      Аднойчы позна ўначы Сімоне быў заспеты каля дома адным з бацькоў яго чарговай маленькай ахвяры, з якім ён так і не здолеў разлічыцца. Не знайшоўшы чым пажывіцца, раз’юшаны мужчына перарэзаў Сімоне горла. Так нерамантычна і бясслаўна перапынілася жыццё некалі жыццярадаснага і амбітнага хлопчыка, які шмат гадоў таму пагрукаў у дзверы вялікага бібліятэкара, ды які апаганіў уласнаручна сваё жыццё. Астатнюю маёмасць, якая засталася, арэндадаўца апартаментаў Сімоне ўсё ж здолеў прадаць у кошт доўгу. Была прададзеная і загадкавая кніга з бібліятэкі Антоніа, якой было наканавана ў бліжэйшы час змяніць яшчэ мноства ўладальнікаў.

      Перш яна трапіла ў рукі да кнігагандляра, якога звалі Хорхе, ён неўзабаве перапрадаў яе ідальга па імені Альварэс. Той прайграў