Marginalis. Кiрыл Стаселька. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Кiрыл Стаселька
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-985-7140-21-3
Скачать книгу
пакуль хто-небудзь пра штосьці здолее дамовіцца. Той, хто быў хітрэйшы, адразу ж накіраваўся на склад з правіянтам, каб самастойна спатоліць голад. Калі хітрасць раскрылася, рэштка галоднага натоўпу таксама кінулася на склад у надзеі сцягнуць хаця б запасы хлеба, тушонкі і гародніны. Падобны гармідар немінуча выклікаў крыкі, лаянку ды ў канчатковым выніку цісканіну і бойкі.

      Сяброўскія зносіны яшчэ не паспелі ўсталявацца, як некаторыя ўжо нажылі сабе асабістых ворагаў. Рэшта дня прайшла ў атмасферы сораму і злосці кожнага на ўсіх астатніх за тое, што адбылося і за няздольнасць дамовіцца. Але ў большай ступені пра сябе казалі голад і сінякі. Адны бавілі час у адзіноце абстаноўкі свайго пакоя, іншыя маленькімі групкамі ліхасловілі, вінавацілі сваіх таварышаў па няшчасці і ўрэшце спрабавалі сваімі сіламі знайсці рашэнне сітуацыі, якая склалася.

      Бліжэй да трох гадзін справа пачала прасоўвацца, калі адна з груп узяла ініцыятыву ў свае рукі. Дзесяць жыхароў аднаго з баракаў, папярэдне ўсё абмеркаваўшы і склаўшы прыкладны план дзеянняў, накіраваліся да групы з суседняй хаты з мэтай падзяліцца ўласнымі ідэямі і заручыцца падтрымкай суседзяў. Паступова ініцыятыўная група пачала абрастаць новымі членамі. У канчатковым выніку яна ўключыла ў сябе дваццаць восем чалавек.

      Дваццаць восем хлопцаў і дзяўчат яшчэ некаторы час абмяркоўвалі дэталі, пасля чаго адправіліся склікаць жыхароў баракаў на агульны сход у сталовай, каб прадставіць распрацаваныя імі графікі дзяжурстваў. Каб пазбегнуць паўтарэння сітуацыі, калі ўсе пачалі крычаць і спрачацца, прадстаўнікі ініцыятыўнай групы перад запрашэннем на сход знаёмілі моладзь са сваімі ідэямі паасобку, спрабуючы заручыцца асабістай падтрымкай кожнага. Былі, вядома, як заўсёды, і нязгодныя, але ў цэлым большасць ухваліла разумнасць прапанаванага.

      Каля дзесяці вечара пачаўся агульны сход у сталовай. Гэтым разам слова ўзяў дужы хлопец, якога атачалі дваццаць сем чалавек. Было прапанавана дзяжурыць у сталовай па дзесяць чалавек, займацца ўборкай агульнай тэрыторыі па пяць чалавек. Гэта значыць, што кожны жыхар селішча павінен быў прымаць удзел у прыгатаванні ежы кожны дзясяты дзень і кожны дваццаты дзень прымаць удзел ва ўборцы тэрыторыі. Акрамя таго, планавалася разбіцца на невялікія групы, якія будуць стала адказваць за той ці іншы адрэзак працы: адны будуць адказваць за працу кінатэатра, іншыя – за працу бібліятэкі, трэція – за працу спартзалы, чацвёртыя – за паркавую зону і гэтак далей. Першымі дзяжурнымі выступілі пятнаццаць чалавек з ініцыятыўнай групы.

      Пасля тлумачэння сістэмы дзяжурстваў было прапанавана на працягу тыдня распрацаваць больш падрабязныя правілы адносна ўсіх сфер жыццядзейнасці ў сацыялістычным паселішчы. З гэтай мэтай паводле жэрабя павінен быў быць сфарміраваны спецыяльны савет, у які ўсе жадаючыя маглі накіроўваць свае прапановы. А ўвесь заўтрашні дзень планавалася адвесці знаёмству на чарговым агульным сходзе.

      Агучыўшы ўсе прапановы, ініцыятыўная група абвясціла агульнае