Голад (зборнік). Кнут Гамсун. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Кнут Гамсун
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Noblesse Oblige
Жанр произведения: Зарубежная классика
Год издания: 1890
isbn: 978-985-7165-10-0
Скачать книгу
адчыніў дзверы сам; ад яго жахліва патыхала півам і тытунём.

      – Добры вечар! – сказаў я.

      – Добры вечар! Гэта вы? Чорт пабірай, што гэта вам прыйшло ў галаву зайсці да мяне гэтак позна? Бо пры святле лямпы на маёй карціне абсалютна нічога не відаць. З часу вашага мінулага наведвання я дамаляваў стог сена і сёе-тое перарабіў. Прыходзьце ўдзень, а зараз глядзець няма ніякага сэнсу.

      – Усё ж такі дазвольце мне зірнуць! – прамовіў я. Зрэшты, я не памятаў, пра якую карціну ішла гаворка.

      – Гэта немагчыма! – адказаў ён. – Усё будзе здавацца жоўтым! І, акрамя таго… – панізіўшы голас да шэпту, ён падышоў да мяне шчыльна-шчыльна, – пусціць да сябе вас аніяк не магу: сёння тут у мяне адна дзяўчына.

      – Ну, у такім выпадку, напраўду, куды ж…

      Я падаўся назад, пажадаў яму добрай ночы і пайшоў.

      Заставалася толькі адно – ісці ў лес. Ах, калі б зямля не была гэткай мокраю! Я пагладжваў сваю коўдру і патроху звыкаўся з думкаю, што буду начаваць пад адкрытым небам. Пошукі начлегу ў горадзе былі такімі доўгімі і пакутлівымі, што я стаміўся і мне ўсё абрыдла; так соладка было адчуць заспакаенне, змірыцца і плесціся па вуліцы без адзінай думкі ў галаве. Праходзячы паўз універсітэт, я падняў галаву, убачыў, што ўжо адзінаццатая гадзіна, і накіраваўся да ўскраіны горада. На Хэгдэхаўген я спыніўся перад харчовай крамай, каля вітрыны. Побач з французскай булкаю спала котка, тут жа была бляшанка са здорам і слоікі з крупамі. Я пастаяў трохі, гледзячы на гэта багацце, але паколькі грошай у мяне не было, я адвярнуўся і пайшоў далей. Я ішоў вельмі павольна, прамінуў заставу, тупаў далей, усё далей, гадзіну за гадзінаю, аж нарэшце дабраўся да прыгараднага лесу.

      Тут я збочыў з дарогі і прысеў адпачыць. Потым пачаў шукаць якое-небудзь хоць трохі адпаведнае месца, сабраў крыху верасу і ядлоўцу, зладзіў ложак на маленькім пагорку, дзе было крыху сушэй, разгарнуў свой скрутак і выцягнуў коўдру. Я быў зусім знясілены пасля доўгай дарогі і адразу ж лёг. Шмат разоў я варочаўся з боку на бок, круціўся і сяк і так, аж пакуль не ўладкаваўся нарэшце ямчэй; вуха ў мяне злёгку пабольвала, яно нават распухла ад таго ўдару пугаю, і я мог ляжаць толькі на адным баку. Чаравікі я зняў і паклаў пад галаву, загарнуўшы ў паперу ад Семба.

      Усе вакол было ахінутае цемраю, стаяла цішыня, поўная цішыня. Адно ў вышыні гучала вечная песня паветраных стыхій, далёкі, манатонны гул, што ніколі не сціхае. Я так доўга прыслухоўваўся да гэтага бясконцага, тужлівага гучання, што мне зрабілася моцна не па сабе, бо гэта былі сімфоніі сусветаў, што каціліся праз мяне, гэта быў спеў, які інтанавалі зоркі…

      – Не, гэта, напэўна, нейкае д’ябальскае насланнё! – прамовіў я і, каб падбадзёрыцца духам, гучна засмяяўся. – Гэта начныя пугачы крычаць аб зямлі Ханаанскай!

      Я ўстаў, лёг і зноў устаў, абуўся, пачаў блукаць у цемры, потым зноўку лёг і ажно да самага світання змагаўся са злосцю і страхам; толькі на золку сон нарэшце змарыў мяне.

* * *

      Калі я расплюшчыў вочы, было