Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Анатоль Кудласевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Поэзия
Год издания: 2014
isbn: 978-985-7021-57-4
Скачать книгу
самы апошні грэшнік, без споведзі і прычасця, што нават Пушкін у паводзінах быў невыносным чалавекам: трынаццаць разоў страляцца на дуэлі – хіба ж гэта нармальна? І хто такія паэты, як не прадвеснікі Царства Божага? Як не тонкі чуллівы нябесны арган? Ці не таму Гасподзь праводзіць іх па самым днішчы жыццёвага пекла, што любіць іх, як сваіх дзяцей? Каб яны адпакутавалі тут і пазбеглі апраметнай пасля жыцця? «Не здаровыя патрабуюць урача, а хворыя». І хворыя не яны, а вы, усе вы, што вечна задаволеныя жыццём і сабою, усе вы, што ведаеце, як трэба рабіць, а як не трэба, вы, што судзіце паэтаў! Вы, што лічыце сябе здаровымі, а іх вар’ятамі, – яны хоць ведаюць, што «мир во грехе лежит», а што ведаеце вы? Ці не хадзіў Хрыстос сярод мытнікаў і грэшнікаў, ці не піў разам з імі віно? А каго першага ўваскрасіў, каго найпершага забраў з сабою ў царства нябеснае, яшчэ нават патрыярхі іудзейскія трывалі пакуты ў прадонні? Ну, адкажыце, вы ж усё ведаеце, вы так лёгка судзіце, хто вінаваты, хто не, ну ўспомніце? А першага забраў з сабою разбойніка, што быў укрыжаваны праваруч Госпада.

      А вам хочацца бачыць сваіх паэтаў прыпудраных і акадэмічна беззаганных і не заўважаць іх балячак і язваў, а яны ж таксама былі жывымі людзьмі! Калі б вы не наводзілі на іх знешні глянец, не прыкрывалі, нібы каляровымі лапікамі, іх чалавечую брыдоту напісанымі творамі, можа самі даўно сталі б больш дасканалымі, таму што ідэал любімцаў не быў бы такі недасягальны: звычайныя простыя людзі, якія змагаліся са сваімі заганамі, а не сядзелі склаўшы рукі.

      Дык вось, трэба прымаць Сыса такім, які ёсць.

      Перайшоўшы на працу ў Бюро прапаганды мастацкай літаратуры, я крыху ўведаў Анатоля і з творчага боку. Скажу толькі, што ніхто не ўмее чытаць сваіх вершаў, як ён… Сыс валодаў нейкай магіяй уздзеяння на людзей, нейкім гіпнатызмам. Толькі выйдзе, яшчэ і слова не прамовіў, толькі ўперыцца позіркам у прастору – мёртвая цішыня ў зале: усе чакаюць, вось-вось здарыцца цуд. І цуд надыходзіў: ён пачынаў чытаць вершы. Яго слухалі, намагаліся не прапусціць ні аднаго слова, лавілі кожны гук, інтанацыю. Іншы раз ён шчыра і па-чалавечы цёпла распавядаў пра свае прыгоды людзям, якіх бачыў упершыню. Гэта падкупляла. Менш здольныя паэты павінны былі яму зайздросціць. Яго нельга было не любіць у такія моманты: кудысьці выветрываўся яго заўсёдны эпатаж, дзесьці знікала прыліплая да твару акторская маска. На той час ён нідзе не працаваў, а на выступленні пагаджаўся зрэдку – сякія-такія грошы за гэта плацілі: не ведаю, з чаго і на што ён жыў…

      4

      Я адчуваў, што Сыс шукае свае пагібелі, ці можа мне толькі здавалася: ён знарок рабіў так, каб усе адвярнуліся ад яго, і – потым ужо… Я не ведаю, чаго ён хацеў, але ўявіў, калі б ад мяне адвярнуліся ўсе, хто любіў (а яго трымалі на шчыце ўсе першыя гады перабудовы), калі б мяне выкінулі за дзверы, як вашывага ката, – пайсці на самагубства было б няцяжка… Мне блюзнілася, ён дабіваўся менавіта гэтага, але такім чынам, каб усе засталіся вінаватымі, каб усе пакутавалі. Смерць сапраўднага