Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Анатоль Кудласевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Поэзия
Год издания: 2014
isbn: 978-985-7021-57-4
Скачать книгу
зрабіў не так або чагосьці не разумею, ад таго і няма спакою ў душы.

      Перад ад’ездам я падышоў да Сыса: «Анатоль, прабач… Я, можа, нагаварыў што лішняе, ты не бяры да сэрца…»

      Ён толькі махнуў рукою, ат, маўляў, не варта ўвагі – але, здаецца, пасвятлеў тварам.

      Тады на ганку, калі ён прапаноўваў спрачацца вершамі, я ўсё-такі запісаў яго адрас, хоць быў упэўнены, што ён не спатрэбіцца мне. І па прыездзе ў Давыд-Гарадок (жыў у той час на Палессі) адразу купіў яго «Агмень». Прачытаў. Хоць і адкрываў кніжку з патаемнай злараднай зласлівасцю і цвёрдым скепсісам, што не знайду на старонках вершаў. Перачытаў яшчэ: «Ёсць жа вершы, ёсць жывое слова ад сэрца! Вядома, гэта не Цютчаў, якога прымаю цалкам, шмат тлумнага і незразумелага, але ж ёсць дзесятак вершаў, якія «прабіваюць»! Гэтага хопіць, каб называцца паэтам». Вось і паўстала перада мною праблема: чалавек і паэт, геній і ліхадзейства – як ужываецца гэта ў адной асобе?

      3

      Дзесьці праз год пераехаў жыць у Мінск. І не збіраўся ж, здаецца, жаніцца, але закруціўся ў віры кахання і панесла…

      Праз мецяц справа дайшла да вяселля. Напэўна, такі мой лёс, якога не ўцячэш. Неяк, перапісваючы адрасы ў новы нататнік, выявіў, што Сыс жыве ў тым жа інтэрнаце, што і мы. Пытаюся ў жонкі, ці ведае яна такога паэта Анатоля Сыса?

      – А чаму ж не, ён жыве паверхам ніжэй, у нас на тэлебачанні працуе.

      – Што ён за чалавек?

      Жонка адказала не адразу, неяк сумелася: «Пачакай, я пайду пачышчу зубы, памыюся, а потым скажу». Калі вярнулася з умывальні, на хаду выціраючы ручніком рукі, адразу ж падышла да паліцы, стала на дыбачкі і дастала яго новую кніжку «Пан лес» – «До убожества безлика моя мысль пред Верой в Нику» – прачытаў я дарчы надпіс па-руску, што мяне здзівіла, таму што ведаў яго як апантанага нацыяналіста, ён заўжды здзекваўся з рускамоўных беларусаў: «Звініце, я на русском мову не разумею». Маю жонку звалі сапраўды Верай, але двухсэнсоўнасць у надпісе азадачыла мяне:

      – Дык гэта табе падпісана? – жонка кіўнула галавою. – Напісаў бы проста: Садоўскай Веры Іванаўне, ад такога-та, а то не разбярэш: ці жартам, ці ўсур’ёз? Ён, напэўна, шмат думае аб сабе?

      – Не ведаю, у нас былі з ім канфлікты, але ён мяне паважае.

      Мы запрасілі яго на мой дзень нараджэння. Ён зрабіў выгляд, што бачыць мне ўпершыню, а можа, сапраўды забыўся, таму што, калі пазней я нагадваў яму выпадак у Іслачы, Анатоль гаварыў: «Не разумею, пра што ты гаворыш. Ужо каторы раз, ты, напэўна, мяне з кімсьці блытаеш? Нічога не помню! – ён хапаўся дзвюма рукамі за галаву, нібы намагаўся далонямі закрыць вушы, – адчапіцеся вы ад мяне, самі штосьці наблытаеце, а потым чэпіцеся з пытаннямі». Як ні намагаўся, я не мог зразумець, што робіцца ў яго душы: калі ён гаворыць сур’ёзна і шчыра, а калі іграе нейкую завучаную ролю. Мяне вельмі здзівіла: ён сцвярджаў, што да 27 гадоў зусім не піў гарэлкі і цярпець не мог, нават ненавідзеў п’яных дюдзей. Але чаму ён зараз не прасыхае? Сяды-тады я спускаўся ў яго пакойчык, і амаль заўсёды там быў хто-небудзь з ягоных