Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Анатоль Кудласевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Поэзия
Год издания: 2014
isbn: 978-985-7021-57-4
Скачать книгу
стол, – і цяпер не забуду ніколі.

      Ладуючы рукапіс для часопіса, я зноў пусціўся ў невядомае і неспазнанае. Быў такі момант, калі хацелася скончыць так:

      Я распнуў сваю ісціну на крыжы,

      Загнаў Сатану ў клетку і замкнуў яго там,

      А потым вярнуўся і доўга ганяўся за д’яблам па чортавым коле, Пакуль не скруціўся розум, —

      I Люцыпар, збіўшы замкі, выскачыў з клеткі і злавіў мяне Ў апошні раз, і тады ісціна мая паблякла…

      Але калі даверыў гэтыя словы паперы, раптам з жахам заўважыў, што гэта не проста верш, а – акраверш, першыя літары радкоў якога складваліся ў здзеклівае папярэджванне: Я – З-А-П-І-Ў…

      Гэта быў яшчэ адзін, і, відаць, не апошні ўрок. Зарана я ўявіў сябе пераможцам, і таму перад тым, як пастаўлю кропку, кажу вам свой запавет, здабыты і зразуметы на краі бездані: бойцеся зачараваных кругоў і не ганяйцеся за Сатаною па чортавым коле, не рабіце яму клеткі і не намагайцеся смяяцца з яго, а то пасмяецца ён з вас, як пасмяяўся некалі з Гогаля, які спаліўвае рукапісы…

      Той, Хто даў жыццё, даў права казаць гэтыя словы, даў сілы і абарону, таму скончу так, як і было задумана раней.

      Слава Яму! Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і ўвесь час, і на векі вякоў. Амін.

(Часопіс «Крыніца», 11, № 6-1995 г.)

      2. Сустрэча з Ярасветам

      1

      Чорны, як ноч, і стары, як жыццё, крумкач прашумеў цяжкімі крыламі і важка апусціўся на каржакаватую таполю. Пад яго цяжарам галіна пругка пахілілася долу. Калі ён перамінаўся і падстаўляў пад кручкаватую глюгу то адну, то другую шурпатую лапу, цярэбячы дзюбай паміж кіпцюроў, адрываў шматкі заскарузлай скуры ці варушыў крыламі, якія спаўзалі ўніз, уладкоўваючы іх на спіне, – галіна гойдалася, хістаючы ў цемрыве змрочны абрыс вешчай птушкі.

      «Кар-р», – выцягваў сваю шыю груган, і розгалас крумкачовага крыку разлятаўся па наваколлі: «Ка-арр! Кар-рр-р!» – і, здавалася, сама цемра адгукаецца на гэты крык.

* * *

      Другую ноч чалавек не мог заснуць: правальваўся ў нейкае забыццё – яно межавалася з мроівам, – і зноў расплюшчваў вочы. Было прадчуванне чагосьці значнага, вось-вось нешта павінна здарыцца, ён быццам чакаў нечага вельмі важнага для сябе, да чаго даўно ўжо рыхтаваўся. Як кажуць, корпаўся ў пражытым і перажытым. Вось і сёння – даўно пераваліла за поўнач, але сон не ішоў. Успамінаўся ўчарашні жах. «Мусіць, я крычаў учора? – падумаў чалавек, – пэўна крычаў! Інакш маці не прыбегла б з суседняга пакоя… А раптам яна пачула сэрцам? Здарася ж так раней, што за дзясяткі кіламетраў адчувала, што робіцца ў маёй душы…».

      Цемра сціснулася, вязка згрудзілася на падлозе, стаілася цішынёю, быццам у яе пераняло дыханне, і напружана затрымцела чаканнем, нібы звер, зрыхтаваўшыся да рыўка…

      Нешта прашамацела на вуліцы, і неспадзявана бліз акна закрычала варона.

      2

      Учарашнюю ноч ён таксама праседзеў на гэтай жа галіне. Крумкач пільнаваў надыход чалавечай смерці.