Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Анатоль Кудласевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Поэзия
Год издания: 2014
isbn: 978-985-7021-57-4
Скачать книгу
і вышуквае, і бачыць тое, што яму не патрэбна. Мой супакой быў кароткім. Я доўга ўглядаўся ў крыжовы меч ісціны і заўважыў, што з правага боку крыжа тры словы «Ад», па-беларуску: «пекла». Чаму з правага? З правага павінен быць праведнік? Што я наблытаў? Зноў неразбярыха!

      І я зноў ухапіўся за дзённік. Так, гэта было восенню 83-га года, таксама ў лістападзе. Сёння 94-ты. А заўтра субота: я таксама павінен ісці ў цырк. Жонка даўно ўжо, яшчэ да сваркі, узяла білеты, так што не адкруцішся – абяцаў! Я лічыў: колькі ж гадоў прайшло? Лічыў і не мог зрабіць простае арыфметычнае дзеянне: думкі блыталіся, не давалі засяродзіцца. Рукі трэсліся. Спачатку атрымалася 9 гадоў, потым 10 і, нарэшце, інтэрвал паміж гадамі аказаўся 13. Можа, таму я памыліўся, што напісаў гады слупочкам і хутка зусім заблытаўся, які прамежак, паміж якімі гадамі я пралічваю ў даны момант часу. Потым я адначасова пралічваў адрыўкі гадоў восені 82 года і вёснаў 84 і 86, звязаныя з духоўнымі катаклізмамі, вядомымі толькі мне аднаму. Штосьці прыпадала на вясну 96 года і на 99 год. Калі атрымалася «13» – зразумеў: гэта канец!

      Я адчуў, яны злавілі мяне. Гоняць на загубу. Як мне вырвацца з гэтага кола? Але ж я магу не пайсці ў цырк? Жонка не зразумее. Усё зноў заблытваецца і ўскладняецца. Калі пайду – усё вырвецца з-пад майго кантролю, так мне ўяўлялася. Назад ходу не будзе, думаў я. Можа… Мне што навучыцца лгаць? Падмануць? А ці змагу?… Заўтра, не, сёння ранкам перад цыркам, трэба прарвацца ў царкву. Гэта важна: на споведзь! Тады я быў без Бога, з Богам усё будзе іначай. Ён не пакіне, уратуе. Божа, не дай аступіцца, завядзі мяне заўтра на споведзь.

      Госпадзе, Ісусе Хрысце, Сыне Божы, памілуй мя.

      «Барані мяне сваім крыжам насподнім… Насподнім?» – жахнуўся я вымаўленага слова. Дык якому крыжу я малюся, якога Бога прашу?

      Я зноў выключыў святло. Але праз хвіліну падхапіўся, нейкая сіла шаптала і падказвала мне: пішы, пішы, пішы… Занатоўвай, а то зноў усё пераблытаеш і забудзеш. Мой розум пралічваў тысячы варыянтаў, шукаючы мне выратавальны шлях: адно, адзінае выйсце! Яно павінна быць!

      Усё паўтараецца. Вечны калаўрот, як у таго праклятага Ніцшэ, але я не хачу прымаць яго халодную, ганарлівую «ісціну». Мне добра з Богам.

      Я зноў ступаю на свае сляды. Вечнае вяртанне – гэта тупік, лабірынт. Дзе ж ты, нітачка Арыядны, – пуцяводная ніць? Тупік!

      Ёсць тупіковыя сітуацыі, але няма безвыходных. Выйсце заўсёды ёсць! Павінна быць! З тупіка можна павярнуць назад.

      Радуйся, калі ідзеш з тупіка зваротным шляхам, ты ўсё адно рушыш наперад. Адмоўны вопыт таксама патрэбны. Не апякаючыся, не навучышся баяцца агню – і тады згарыш аднойчы.

      Па тупіку праходзяць двойчы: першы раз, як заходзяць у яго, ідуць з упэўненасцю, што гэта пуцявіна вядзе да мэты, і другі раз, калі вяртаюцца назад з веданнем, што гэтая дарога выводзіць з тупіка. Калі ступаеш на сляды свае, выходзячы з тупіка, ты ўсё роўна ідзеш наперад. Да мэты. На сляды свае?.. Я на слядах… Але… Але як вырвацца з круга? З вечнага круга вяртання?

      Ці ёсць у крузе пачатак? Дзе ў крузе канец?

      З якой кропкі