Play.by. Адам Глобус. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Адам Глобус
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежная публицистика
Год издания: 2009
isbn: 978-985-6808-92-7
Скачать книгу
ідзе.

      Я не забыўся, я заўсёды памятаў пра сваю ракавую кнігу. Канешне, я яе прыдбаў, а прыдбаўшы, вырашыў яе вярнуць, прыйшоў да суседа і не змог прызнацца, што я яго абакраў. Так я і сышоў з той кніжкаю ў сваім настаўніцкім партфелі. Але спробы вярнуць кнігу я рабіў не адзін раз. Як толькі ў мяне з’яўляецца магчымасць набыць тую кнігу, я абавязкова яе купляю, перачытваю і прыходжу з ёй у свой стары двор, стаю пад вокнамі суседа і думаю пра ўласнае глупства і баязлівасць з нікчэмнасцю. Шмат разоў я прыносіў кнігу ў свой стары двор. Там усё змянілася, а калі я туды прыйшоў апошні раз, дык і дом знеслі. Няма чалавека, якому я вінен кнігу, няма нават месца, куды яе можна было б пакласці, каб стварыць ілюзію вяртання. Ёсць толькі асобнікі маёй ракавой кнігі. І я думаю, што ў кожнага чалавека ёсць свая ракавая кніга, кніга, якую ён узяў пачытаць і не вярнуў, кніга, якую немагчыма прачытаць да канца…»

      Мы дапілі гарэлку. І калі я ўжо стаяў на ганку Андрэевага дома, дык не стрымаўся і спытаў: «Дык уласна якую кнігу ты не можаш вярнуць?» – «Я не магу вярнуць «Скрадзенае пісьмо» Эдгара Алана По». – «А што такога незразумелага ты ў ёй знайшоў, што столькі разоў перачытваў?» – «Пісьмо! Самае невытлумачальнае і загадкавае ў той кнізе само пісьмо. Усе думаюць, што гутарка ідзе пра скрадзены ліст, у якім дэскрыдытуецца нейкая там важная палітычная асоба, што трэба любым чынам вярнуць гэты ліст і ўсё вернецца на свае заўсёдныя месцы. Насамрэч, у тэксце распавядаецца пра пісьмо, якое можна вывернуць на левы бок, якое можна скласці ў адваротным парадку. Разумеш? Самае каштоўнае ў той кнізе менавіта пісьмо, якое не адпускае чытача…»

      12. Душа

      У чалавека няма душы…

      Яе няма да таго моманту, пакуль чалавеку не стане кепска. Яму мусіць зрабіцца так маркотна і невыносна жыць, што ўвесь навакольны свет пацямнее, цела зробіцца непатрэбным і тады… Гэта як з болем, які выразна абмалёўвае хворае месца. Табе няма ніякай справы да ўласнай ключыцы. Ёсць у цябе ключыца ці няма той ключыцы? Без розніцы. І раптам ты няўдала ўпаў і зламаў ключыцу. Аказваецца: у цябе ёсць ключыца. Яна страшэнна баліць. Ключыца робіцца больш значнай за ўсё астатняе цела. Цяпер ты ведаеш пра ключыцу ўсё.

      Так і з душою, пакуль ты роўна дыхаеш, пакуль справы твае ідуць добра, пакуль ты зламаў толькі ключыцу, ты не адчуеш сваёй душы. Можа, ты яе ніколі і не адчуеш, а пражывеш доўгае спакойнае жыццё. Я нават табе пажадаю такое бяздушнае жыццё з дабрабытам і весялосцю. І сабе я такое жыццё жадаю, бо жыць у канфлікце з уласнай душою цяжка. Я не збіраюся цябе ні ў чым пераконваць, не буду цябе і агітаваць, проста распавяду пра свае стасункі з уласнай душою і ўсё.

      У маладосці я быў страшэнна канфліктным чалавекам, да сшэрхласці скуры я ненавідзеў ілжывасць. Таму перад тым, як выдаць дыплом пра заканчэнне акадэміі мастацтваў, мяне паклікалі на кафедру і сказалі, што дыплом я атрымаю, але мастаком не стану, бо ніхто ніколі не замовіць мне ніводнага роспісу і не купіць у мяне ніводнай карціны. У той час пагроза была звышрэальнай,