Play.by. Адам Глобус. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Адам Глобус
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежная публицистика
Год издания: 2009
isbn: 978-985-6808-92-7
Скачать книгу
напоўнены той чароўны кадылак, пакуль яны абыходзілі машыну, ад аднаго выгляду якой заплакаў бы сам рок-кароль – Элвіс Прэслі, пакуль прадавачка старанна ўпрыгожвала марозіўнымі шарыкамі вафельныя ражкі, іх сын знік. Мікола з Юляю тры разы абабеглі ружовы кадылак, але Вовы не знайшлі.

      У гіпермаркеце ладзіліся перадкалядныя распродажы, народу было процьма. І тут уся вясёлая пазітыўнасць ператварылася для маіх дзяцей у хваравітую негатыўнасць. Стракатасць і какафонія абрынуліся на Юлю з такой сілаю, што з ёю здарылася істэрыка. Мікола разгубіўся. Ён не ведаў, што рабіць найперш: шукаць сына ці супакойваць жонку?..

      Напэўна, у кожнай сям’і ёсць свае гісторыі пра хованкі і пра згубленае дзіця. Была такая гісторыя і ў нашай радзіне, але я яе не любіў расказваць, бо мне падаваўся малаэстэтычным яе антураж. Я настолькі не любіў савецкія парады і дэманстрацыі, што ніколі не расказваў пра іх сваім дзецям. А драматычныя падзеі разгортваліся якраз падчас Першамая. Мае сваякі – Іван ды Каміля Мілько – разам са сваімі сынамі Віцікам ды Шурыкам прыехалі з Койданава ў Менск паглядзець на першамайскую дэманстрацыю.

      Сотні тысячаў людзей пашнураваліся ў калоны і пад чырвонымі сцягамі пайшлі па цэнтральнаму праспекту. Іван ды Каміля, Віцік ды Шурык ішлі разам з усімі, яны прайшлі ад Дома ўрада да маста праз Свіслач. Менавіта на мосце Каміля заўважыла, што Віцік ідзе адзін, а Шурыка нідзе няма. Цэлы дзень і цэлую ноч Каміля Мілько шукала сына. Іван з Віцікам вярнуліся ў Койданава, а Каміля засталася ў Менску. Дапамагаў ёй у пошуках наш далёкі сваяк – Тарасевіч. Ён працаваў галоўным бухгалтарам у Радзе міністраў і далучыў да пошукаў усіх, каго толькі змог знайсці ў святкавальнай куламесе.

      Каміля сядзела каля тэлефона ў кватэры Тарасевічаў, калі туды патэлефанавалі з міліцыі. Раніцай у міліцыю Шурыка прывяла жанчына на моцным падпітку. Каміля ледзь была не пабіла тую жанчыну, звінаваціўшы яе ў крадзяжы хлопчыка. Але жанчына аблаяла Камілю Мілько апошнімі словамі, бо мела на тое поўнае права.

      Падзеі са знікненнем шасцігадовага Шурыка, апранутага ў новы матроскі касцюм, выглядалі наступным чынам… Каля цырку Шурык адышоў ад Віціка да купкі дзяцей з паветранымі шарамі ў руках. Разам з гэтымі дзецьмі ён і пайшоў далей. Тыя дзеці з бацькамі перайшлі мост праз Свіслач і ўздоўж рэчкі прайшлі ажно да возера. Там у прыватным дамку было шматлюднае застолле, і ўсе думалі, што Шурык адзін з суседскіх дзяцей. Яго нават спаць паклалі, так і не спытаўшы, хто ён і адкуль. Пра тое ў Шурыка запыталі толькі раніцай і, пачуўшы пра нейкае Койданава, павялі ў міліцыю.

      Наш Шурык Мілько не спалохаўся зусім. Усе перапужаліся, пералякаліся, перакалаціліся ды сплакаліся да ікаўкі, а Шурык, як быў жыццярадасны, так такім і застаўся. Спакой і жыццялюбства Шурыка мяне здзіўлялі ўсё жыццё. Нават калі яго забралі ў войска і завезлі ў Александрыю, дзе ён займаўся супрацьпаветранай абаронаю і ўстаноўкаю ракетаў, Шурык застаўся спакойны. Ён спакойна распавядаў, як савецкіх салдатаў грузілі ў нафтавыя