Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Электронная кнігарня
Жанр произведения: Эротика, Секс
Год издания: 2017
isbn: 987-985-7165-13-1
Скачать книгу
чаму слова “душа” пішацца з маленькай літары, які мікракосм у дажджавога чарвяка… Карацей, атакаваў яе мозг умела. Урэшце, праз гадзіну, з лютай завірухай у мазгах, Астралябія паслала юбіляра нах і пайшла лавіць таксі. Пасля гэтага да Сярогі прыпячаталася мянушка Мікракосм, а ўсе гарадскія работніцы панэлі занеслі яго ў свае доўгія чорныя спісы.

      У адрозненні ад сына, бацька Сярогі быў лавеласам са стажам. Праўда, з часам збухаўся. Пасля змены Калян, або Міколка Пару-Раз, як яго клікалі жанчынкі з бухгалтэрыі, з калегамі па зборачным цэху выбіраўся ў бар “Сіні Бусел”. Бар “Сіні Бусел” быў яшчэ той ташнілаўкай. Там ядналіся ўсе: старыя шчыпачы, ветэраны радыёрынку, гопнікі з суседняга чыгуначнага тэхнікума, мужычкі з райцэнтра і, звычайна, рабочыя з завода, грузчыкі, бамжы, спітыя пенсіянеры, дурныя навучэнцы ПТВ і наіўныя юныя графаманы.

      Заліўшы пуза, Калян прыпаўзаў дадому і пачынаў вучыць сына сваім мужыцкім мудрасцям, якія зводзіліся да трох пунктаў: не вер, не бойся, не насі. “Бабы любяць хлусіць, любяць прыгразіць міліцыяй, але найбольш – калі з імі носяцца як з каралевамі”, – казаў ён, лежачы на канапе і мацаючы ціхамірную маму за дупу. Сярога нават не спрабаваў дзейнічаць паводле бацькавых метадаў. Бо ягоная складаная натура адмаўлялася падпарадкоўвацца гэтым прастацкім запаведзям. Мама Сярогі, Віталіна Спартакаўна, залівала слязамі шчокі і падбароддзе, назіраючы, як сын ходзіць па Трэшчыне бабылём, а суседзі па пад’ездзе падступна з яго гыгыкаюць. І ўрэшце, каб дапамагчы свайму Сярожыку, вырашыла звярнуцца да магіі. Кожны год на лета сын ездзіў да бабкі ў Пінскі раён. Брунгільда Якаўна лічылася спецом па варажбе і наогул цёмнай жанчынай, хаця працавала выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры.

      Калі ў кагосьці сохла сэрца або кідала ў тэмпературу ўсе беглі не да фельчаркі Леркі, якая, усе ведалі, давала мужыкам за шампанскае і шакаладку, а да бабкі Брунгільды, якую за вочы звалі Д’ябліха. Бо аднойчы на калгаснай птушкафабрыцы быў падзёж, заатэхнік развёў рукі, паклікалі яе, і бабка ажывіла тры сотні тысяч куранятак. Пры тым што ўсё пагалоўе паспела пасінець і пакрыцца снегам. Бабка была суворым экзэмплярам гома сапіенса – усё жыццё паліла люльку, не мыла ног і не любіла мужыкоў. Нават цяжка ўявіць, як яна выйшла замуж за дзеда і нарабіла дзяцей. Дарэчы, пра дзеда.

      Ніхто не ведаў як напраўду яго звалі, бо, колькі памяталі, усе і заўсёды клікалі яго Гаўно. Гаўно для дзеда было мярылам усіх каштоўнасцяў і чалавечых учынках. Адным гэтым словам ён перадаваў увесь комплекс складаных эмоцый і разумовых канструкцый, выпеставаных чалавецтвам за доўгія тысячагоддзі. Карацей, дзед, як і Сярога, быў незвычайным насельнікам планеты Зямля. Неяк ён купіў на кірмашы парсючка і назваў яго Радзіма. Па святах дзед надзяваў на Радзіму піянерскі гальштук і выводзіў на ланцужку у цэнтр вёскі да помніка ахвярам Вялікай Айчыннай Вайны. А калі свіння падрасла, то калёным жалезам выпаліў Радзіме на срацы свастыку, каб тая нагадвала кожнаму сустрэчнаму пра зверствы фашызма.

      Але вернемся да нашага