Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Электронная кнігарня
Жанр произведения: Эротика, Секс
Год издания: 2017
isbn: 987-985-7165-13-1
Скачать книгу
ідэальна-круглявістай срачкай, казачным дзьвюхдзюрачным носікам, казачным трэцім памерам, і не менш казачным імем Лялька і паганялам Нядам. Пакуль усе пацаны накрывалі на стол, шынкуючы закусь, Сярога адвёў Лёху ўбок і распытаў, што за ягадка завітала ў іхняе пахмурае алкагалічнае брацтва. Выявілася, што дзеўка разам з сястрой, Валькай па мянушцы Дам, вулічнай давалкай і наркаманкай, дачка мясцовага багацея, дырэктара рыбнага завода “Немата”.

      Хоць і казаў Лёха, што Лялька вельмі пераборлівая і на такіх, як яны, смаркачоў, глядзіць, як заолаг на звярушак, але Сярогу дзяўчына адразу аднасэнсоўна падміргнула. Ён нават не паспеў прычасацца, як Лялька падышла, абнюхала яго, плюхнулася на канапу і павабіла да сябе пальчыкам.

      Размова і сімпатыя завязаліся імгненна. Сярога быў ў шоку, калі на ягоны няспынны канвеер пытанняў дзеўка давала вычарпальныя разгорнутыя адказы. А гэта, скажу вам, ох, як нялёгка! Паспрабуйце, напрыклад, сказаць “хто прыдумаў шпалеры?” або “як мацюкаюцца рабочыя ў Свазілендзе?” Або яшчэ складаней – “колькі ў сярэднім бактэрый пражывае на пятках старога бамжа?”

      Лялька ведала ўсё. І Сярога ад каханьня ажно язык высалапіў. Дзеўка таксама растала ад ягоных чар. Яна сядзела з кропелькай поту над верхняй губой і шумна дыхала, ўздымаючы і апускаючы свае чартоўскі немагчымыя цяцкі казачнага памеру. Звінелі шклянкі за сталом, пацаны паступова гублялі сувязь з рэчаіснасцю і перыядычна валіліся з крэслаў пад стол. Але Лялька з Сярогам нічога гэтага не бачылі і не чулі. Не змаўляючыся, яны падняліся і выйшлі ў суседні пакой. Гэта была спальня Лёхавых бацькоў.

      Старамодная, як самавар. Вялікі ложак з пярынай і беласнежным падушкавым хмарачосам. На лакіраванай палічцы ў галовах – табун парцалянавых слонікаў і бегемоцікаў. За паўтары секунды дзеўка скінула з сябе ўсё, апроч завушніц. У Сярогі пісюн адрэагаваў імгненна, а сківіца наадварот – адвісла. Ён пачаў было мітусліва сцягваць джынсы, каб нарэшце ўзяцца за справу, але згубіў раўнавагу, паваліўся, ударыўся носам аб падлогу. Потым яшчэ раз, і яшчэ.

      Урэшце дзеўка дапамагла Сярогу, потым кінула ягонае цела на ложак, скокнула следам і пачала пазбаўляць хлопца самага святога і чыстага. Ложак калаціўся, як пузаты райцэнтраўскі аўтобус на гравійцы. У галаве ў Сярогі ўсё перамяшалася, як у кухонным міксеры. Ён глядзеў то на распараны твар сваёй першай цёлкі, то на яе пуп, то на цыцкі, то касавурыўся ў вакно, за якім па небе ляцеў касяк вялых парашутыстаў.

      Ложак пошла рыпеў ад энергічных рухаў. Урэшце з паліцы над галавой Сярогі саскочыў адзін з парцалянавых слонікаў і цюкнуў акурат у лоб. За ім следам кінуўся долу парцалянавы бегемоцік. Сярога нават мыкнуў ад болю. Тады Лялька змяніла рытмічны малюнак сваіх віхлянняў, і ложак з райцэнтраўскага аўтобуса ператварыўся ў пасажырскі вагон. Ён пачаў совацца па падлозе туды і назад, грукаючы па сценцы.

      Дзеўка пастаянна галасіла. Сярога лічыў гэта добрым знакам, бо чытаў у кніжках, што падобныя