Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2014
isbn: 978-985-7086-05-4
Скачать книгу
ў вуха. Акуляры лятуць у адзін бок, шапка ў другі, а ахвяра ляжыць у калюжыне. Пралетар уцякае, а Дзмітрыя Дзмітрыевіча з калюжыны выцягвае міліцыянт.

      – Вашы дакументы? – цікавіцца.

      Пашпарта ў кампазітара з сабой, натуральна, няма – не прасякнуўся яшчэ «беларускім парадкам». Ці то ў цэкоўскім гатэлі «Беларусь» забыўся, ці то ў Клубе імя Дзяржынскага…

      – Я – кампазітар Шастаковіч! – кажа кампазітар Шастаковіч.

      – Ну і што? – ніжа плячыма мент. – А я сяржант Шмонаў. Пайшлі ў райаддзел. Паглядзім, які ты кампазітар.

      Шастаковіча пад локаць прыводзяць у мянтуру. І сяржант дакладае начальніку, што ім затрыманы нейкі антысацыяльны элемент, хуліган і, у дадатак да ўсяго, алкаголік. Як гэта «не алкаголік»? Вы яго, таварыш маёр, самі панюхайце! Нажлукціўся, падлюка, да тае ступені, што прылюдна валяўся ў калюжыне. Зневажаў сваім выглядам гонар і годнасць савецкіх грамадзянаў. Вось пры Сталіне яго бы ведаеце, куды?

      – А яшчэ кажа, што ён гэты… архітэктар! – грэбліва пасміхаецца сяржант.

      – Ды не архітэктар, а кампазітар! – добразычліва папраўляе Шастаковіч. – Вы што – «Ленінградскую сімфонію» не чулі? Не? Ну, тады вось гэта: «Нас утро встречает прохладой, нас ветром встречает река. Кудрявая, что ж ты не рада веселому пенью гудка?» – сціплым такім тэнарком зацягвае Дзмітрый Дзмітрыевіч. – «Песня о встречном». Чулі такое?

      Начальнік райаддзела паглядае на правапарушальніка падазрона. Прозвішча «Шастаковіч», ён, вядома ж, чуў. Калі тэрміновую службу ў Асаблагу ў 1948 годзе праходзіў, на палітінфармацыі ўсяму ўзводу «Праўду» чыталі, Пастанову ЦК ВКП (б) «Аб оперы «Вялікая дружба» Вано Мурадэлі». Тамака прозвішча Шастаковіч акурат і згадвалася. Антынародны кампазітар. Фармаліст. Аўтар шэрагу нізкамастацкіх твораў. Нізкапаклоннік перад Захадам. Гэты, як яго… ціпа касманаўта… Во, касмапаліт!

      – Я лаўрэат пяці Сталінскіх і адной Ленінскай прэміі! – ганарліва нагадвае Шастаковіч.

      Міліцэйскі начальнік пільным вокам аглядае затрыманага і недаверліва крывіць вусны. На правапарушальніку таннае паліто з пісягамі свежага бруду. Шапка з невядомага навуцы звера. Акуляры з пабітым шкельцам. І смурод вясковага первака з «Жыгулёўскім» на ўвесь райаддзел. Так лаўрэаты не выглядаюць. Пэўна, нейкі інжынерышка з Трактарнага ўзяў на грудзі залішняга, вось і яго і пераклініла.

      Але ж у жыцці ўсякае здараецца. Неяк таксама падпітага інтэлігента ў акулярах адлавілі, хлусіў, што партарг скабяной майстэрні. Высветлілася, што не хлусіў.

      Тут, безумоўна, варта правесці следчы эксперымент. Маёр выцягвае з-пад стала дыктавую гітару-шасьціструнку, абклееную прыгажунямі, выразанымі з часопіса «Огонёк».

      – Так, з Маі Крышталінскай ці Эдзіты П’ехі што-небудзь можаш збацаць? Не? Ну дык не звяздзі! Кампазі-і-ітар ён. Шмонаў, адвядзі яго ў камеру…

      Шастаковіч нудзіцца ў камеры да вечара. І свеціць яму стандартныя пятнаццаць сутак. Скандал. Рэпутацыя. Пляма на партбілеце. А гэта значыць, што ні пра якую прэм’еру Трынаццатай сімфоніі