Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2014
isbn: 978-985-7086-05-4
Скачать книгу
паўстанні Кастуся Каліноўскага. Але ж каб «парадак» сягаў ступені татальнай уніфікацыі!?. І тут высвятляецца, што нічога да прэм’еры не гатова. Аркестравых партый няма, клавіру няма, нават пюпітраў для ўсіх аркестрантаў бракуе. У дадатак да ўсяго, Дзяржаўны хор БССР катэгарычна адмаўляецца браць удзел у канцэрце. Міністр культуры БССР таварыш Кісялёў морду ад Шастаковіча адварочвае і не вітаецца дэманстратыўна, нібы не ведае, хто гэта такі. Друкарня атрымлівае загад з ЦК КПБ – тэрмінова спыніць вытворчасць афішаў. Прэм’ера пад пагрозай зрыву; пэўна, пільныя ідэолагі з Масквы ўжо патэлефанавалі малодшым мінскім братам пра падступную сіянісцкую правакацыю. А то і Галоўкампазітар СССР Ціхан Мікалаевіч Хрэннікаў вырашыў уласнаручна прыціснуць атрутную шчупальцу сусветнай жыда-масонскай змовы…

      Пачынаецца рэпетыцыя аркестра. Музыкі не трапляюць у такт. Дырыжор злосна ломіць палачку за палачкай. Публіка ў індпашываўскіх стройчыках паглядае на Шастаковіча, нібы атрад эсэсаўскіх карнікаў на палоннага беларускага партызана. Карацей, сумбур замест музыкі. І ад усёй гэтай бязглуздзіцы, і ад напружаных пысаў меламанаў у цывільным, і ад падазроных шчытоў з мячамі Шастаковічу канчаткова становіцца пагана. Ён даручае разабрацца з усім гэтым безладдзем дырыжору, а сам спяшаецца на свежае паветра. Трэба яшчэ высветліць, што ж гэта за такая дзіўная зала, і што за публіка на рэпетыцыі сабралася!

      Першае, што бачыць кампазітар – такую прыгожую шыльдачку каля дубовых дзвярэй: «Клуб ім. Дзяржынскага КДБ БССР».

      Шастаковіч адразу згадвае пра свайго сябра Саламона Міхоэлса, які акурат пятнаццаць гадоў таму загінуў у Мінску, дзякуючы такім вось хлопчыкам з гарачымі сэрцамі, шклянымі вочкамі і непрыстойна доўгімі рукамі. Пра прыяцеля-піяніста Рудольфа Керара, якога «органы» за нямецкае прозвішча пасадзілі. І пра шмат чаго яшчэ. І, як у кожнага нармалёвага чалавека, у кампазітара першае жаданне – бегчы з гэтага гадзюшніка падалей. Куды? Ды хаця б у свой гатэльны нумар!

      А дарога ад Палацу Дзяржбяспекі да тагачаснага гатэлю «Беларусь», як не круці – толькі ўздоўж стадыёна «Дынама». Каля стадыёна – вірлівы натоўп. Футбольны фанат Шастаковіч, натуральна, цікавіцца – а хто з кім? Ды наша мінскае «Дынама», кажуць, якое раней «Беларусь» называлася, супраць маскоўскага «Спартака».

      – «Спартак»? – перапытваецца кампазітар, і ягоныя вочы пад акулярамі з біфакальнымі лінзамі запальваюцца лютай нянавісцю; як і мае быць для праўдзівага фаната «Зеніта», маскоўскі клуб для яго – вораг нумар адзін.

      Да таго ж, калі мінчане выйграюць сёння ў «мяса», дык роднаму «Зеніту» гэта будзе адно на карысць, з улікам турнірнай табліцы.

      Тут і вагацца не варта – ісці ці не ісці! На стадыёне дакладна музыказнаўцаў у цывільным не будзе. Як і партрэтаў Дзяржынскага…

      Касы ўжо зачынены, але ж госцю неверагодна шанцуе. Нейкі пралетар у кепцы прапануе: маўляў, у яго залішні квіток, сябручка жонка не пусціла… Дык купляеш,