Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
Жанр произведения:
Год издания: 2023
isbn: 978-985-19-7541-5
Скачать книгу
яе хутчэй трэба везці!» Другія раілі: «У гарачую лазню. Трэба папарыць дзяўчыну, каб не захварэла». «Гарэлкі грам дзвесце хай вып’е», – настойвалі трэція.

      Не губляючы часу, пасля гучнай каманды Сашы машына кранулася з месца і, наколькі дазваляла лясная дарога, паімчалася ў лясніцтва. Ужо ў дарозе Саша асцярожна зняў са сваёй суджанай верхняе змоклае адзенне і далікатна надзеў на Лізу, якая ўжо крыху адышла ад страху, сваю цёплую суконную куртку, пры гэтым усё прыгаворваў: «Як ты, любая, з табой усё добра?» «Усё добра, Сашачка, паехалі хутчэй дамоў», – адзінае, што змагла сказаць Ліза і ў роспачы ад перажытага, прыпаўшы да грудзей каханага, ізноў ціха заплакала.

      Ужо дома, паглядзеўшы апошнія навіны па тэлебачанні, Ліза разважна падумала, які жорсткі сучасны свет, людзі іншы раз, забыўшыся пра Божыя запаветы, часам люта за грошы забіваюць адзін аднаго. Нават звяры, як мы бачым, бываюць больш міласэрнымі.

      Генадзь Аўласенка

НЕЗВЫЧАЙНАЕ Ў ЗВЫЧАЙНЫМ

      Генадзь Пятровіч Аўласенка нарадзіўся ў 1955 г. у вёсцы Ліпавец Ушацкага раёна, на Віцебшчыне. Пасля навучання ва Ушацкай сярэдняй школе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у Якуціі і Забайкаллі. Болей за дваццаць гадоў выкладаў біялогію і хімію ў Вайнілаўскай сярэдняй школе Чэрвеньскага раёна, на Міншчыне. Потым працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка». Жыве ў горадзе Чэрвені.

      Піша Генадзь Аўласенка на беларускай і рускай мовах. Друкуецца ў часопісах «Родная прырода», «Вясёлка», «Бярозка», «Рюкзачок» і іншых перыядычных выданнях. Жанравая палітра таленавітага творцы даволі шырокая – вершы, аповесці і апавяданні. Свае творы пісьменнік адрасуе як юнаму, так і даросламу чытачу. Аўтар кніг «Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак», «Прыгоды Васі Лайдачкіна», «Казкі дзядулі Дняпра», «Дашачка і чароўныя акуляры», «Зайка польку танцаваў», «Малпачка – дачка Нябеснага Дракона», «Колькі колераў у лета?», «Новые приключения маленького Ветерка из Вентилятора», «Ветерок и госпожа Зима», «Ветерок и Крысиный король», «Растения, которые нас приручили», «Сказки моего друга Ёжика» і інш.

      Што да прозы Генадзя Аўласенкі, то яна амаль цалкам фантастычная, прычым фантастыка гэтая самая розная, пачынаючы ад амаль класічнай, навукова-фантастычнай і заканчваючы жанрамі фэнтэзі і містыкі.

      Але час ад часу Генадзь Аўласенка піша і невялікія па памерах творы, у якіх амаль альбо зусім няма нічога фантастычнага і незвычайнага. Незвычайныя толькі сітуацыі, у якія героі па злой іроніі лёсу ці з-за ўласных памылак могуць патрапіць. Менавіта такое і адбылося з героямі апавяданняў, прадстаўленых у нашым зборніку…

      «Альма, Альмачка!»

      – А ну, тармазі! – загадаў лейтэнант сяржанту, пільна ўглядаючыся кудысьці ў бок парку. – Прыпыніся, каму кажу!

      – Слухаю!

      Сяржант, які і сядзеў за рулём, прыняў убок і спрытна прыпаркаваў «уазік» ля