– І розуму таксама, – падказаў я.
– І розуму! – вельмі ўпэўнена пагадзілася яна.
Але праз некалькі секунд мы ўжо смяяліся разам.
– Што ж, мая мілая, – заявіў я, сунімаючы смех, – дзякуй за аповяд. А знойдуцца жэш дурныя чытачы, якія вырашаць, што гэтыя нашы ўзаемныя падколкі нейкія ненатуральныя, хоць гэта вельмі здаровая і вясёлая форма адносін, прынамсі для шматлікіх прадстаўнікоў інтэлектуальнай меншасці. Ну і для даведкі: ты не мяняеш сучаснасць, калі мяняеш мінулае з дапамогай Пастэга, ці дакладней, ты мяняеш свой псіхалагічны стан у сучаснасці, што адбываецца ў выніку закрыцця гештальта, як гэта назвалі б мозгаправы. Аднак тое, што адбылося ў мінулым – там і застаецца, і пасля змены мінулае не з'яўляецца, само па сабе, прамой прычыннай змены нейкіх падзей сучаснасці. Прасцей кажучы, ты не можаш забіць у мінулым кіроўцу, які аддавіў табе нагу, і гэтым самым вярнуць нагу назад. Мінулае – набор нязменных карцінак, сімулятар моманту, у які вяртае цябе Пастэга, а не звяно ланцуга, які парвецца пасля змены яго часткі – гэтую частку нельга змяніць, можна толькі змяніць згаслыя цені, ілюзіі мінулага…
– Добра-добра, – перапыніла мяне мая спадарожніца. – У мяне цяпер мозг перагрэецца ад гэтых тлумачэнняў. – Я бясконца натхняюся тваімі філасофстваваннямі, але зараз крышачку стамілася…
– Філасофію можна было б згарнуць пасля з'яўлення Эпікура, нічога разумней усё роўна не народзіцца. Менш пакут, больш радасці – вось усё, што сапраўды мае сэнс падчас чалавечага шляху. Усе жыццёвыя мэты – мыліцы, якія дапамагаюць ісці наперад. Калі гэтыя апоры не дапамагаюць хацьбе – іх месца на сметніку. Грамадства спажывання? Вы яшчэ скажыце, што гэта мінус у кубе. Не варта дужацца з прапелерамі, асабліва калі яны не мяшаюць. Не хочаце быць зомбі, які жыве ў сваім дэвайсе? Ну дык не трэба. Займайцеся творчасцю! Ці не. Грамадства спажывання – не горшы варыянт для развіцця талентаў. Гэта факт, а вось антытэзам месца на тым жа сметніку, што і дрэнным апорам.
– Я б і сама зараз адправілася на сметнiк, – прастагнала мая муза, – толькі б спакойна паляжаць і адпачыць.
– Тады пойдзем да мяне і зоймемся чым-небудзь пацешнейшым, – прапанаваў я, і мы выйшлі з-пад маста, накіроўваючыся ў бок яшчэ аднаго, больш старога.
Глава 4
Я граю на гітары… Паказваючы Але працу перагруза, каб яна ведала, як генеруюць гэты рок-н-рол. Што-нішто яна ўжо ведае, але варта даць iнфу навочней. Пацешна, але я толкам не ўмею граць, таму мае катаванні прылады толькі рассмяшылі б якога-небудзь васьміпалага віртуоза, які можа дастаць паказальным пальцам да столі нават не ўстаючы на дыбачкі. Але граць цяжкія рыфы, звычайна, справа няхітрая.
Я імправізую рыф. Тара-так-так, тара-так-так-так, тара-так-так-так. Аля ківае галавой як бы кажучы: «Нядрэнна, маэстра!».
– Гэта значыць, калі я ўключаю дысторшн усё гэта гучыць вось так, як роў, а калі выключаю, то гук чысты і прыемны.
– Выдатна, –