Танцавальны марафон. Виктор Правдин. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Виктор Правдин
Издательство: Автор
Серия:
Жанр произведения: Современные детективы
Год издания: 2001
isbn:
Скачать книгу
закаранелых злачынцаў, рабiлi сцены кабiнета гнятлiвымi, нейкiмi замкнёнымi ў прасторы, а абрамленае кратамi, патрэсканае шкло ў адзiным акне, здавалася, мутным халодным вокам зазiрнула новаму гаспадару ў самыя патаемныя куточкi душы. Хмара адчуваў сябе няўтульна, але ведаў, што гэта часова. Ён хутка прывыкне i да пашарпаных сцен, i да кратаў на акне, i толькi патрэсканае шкло ён заўтра памяняе.

      Другою палову свайго першага працоўнага дня Хмара вывучаў справу за нумарам 385. Перачытаўшы яе ад вокладкi да вокладкi некалькi разоў, ён у роспачы задумаўся: навошта Мiкулiч усучыў яму гэтую заведама зразумелую i амаль скончаную справу? Зноў душу раздзiралi сумненнi i незразумелая злосць: «Што гэта – жарт, насмешка з маладога супрацоўнiка?» – у думках распаляўся Хмара. Ён сумленна вышукваў у рыпучых, яшчэ не зляжалых паперках хоць якую-небудзь дробязь, намёк, хоць бы слова на злачынны намер у адносiнах да пацярпелага i не знаходзiў.

      Занатаваныя ў справе падзеi адбылiся некалькi дзён таму ў парку Чалюскiнцаў у клубе «Каму за трыццаць» i тычыліся некага Шапавалава Iвана Мiкалаевiча, якi там нечакана памёр. Нi агрэсiўнасцi, нi злога намеру ў адносiнах да нябожчыка нiхто з прысутных не праяўляў, ён танцаваў, быў як усе i раптам памёр, iмгненна i цiха. У справе мелася i медыцынскае заключэнне, у якiм гаварылася, што Шапавалава напярэдаднi выпiсалi з бальнiцы i ён амбулаторна далечваў двухбаковае запаленне лёгкiх. Пералiчвалiся медыкаменты, якiя пацярпелы прымаў у бальнiцы i якiя прапiсаны для далечвання. У выснове гаварылася, што смерць Шапавалава справакаваная некалькiмi прычынамi, i галоўнае – пацярпелы разам з моцнымi антыбiётыкамi ўжыў шмат гарэлкi i шыпучага вiна, хутчэй за ўсё шампанскага, што выклiкала алергiчную рэакцыю. Алергiя iмгненна спаралiзавала лёгкiя, выклiкала шок, хуткацечную кому i смерць. Фiзiчныя нагрузкi, у дадзеным выпадку – танцы, Шапавалаву былi супрацьпаказаныя, яны паскорылi i ўзмацнiлi алергiчную рэакцыю на лёгкiя. У дадатак пацярпелы два гады таму перанёс прыступ параксiзмальнай тахiкардыi, i гэта таксама значылася адной з прычын лятальнага вынiку.

      Канечне, пэўная работа аператыўна-следчай групай была праведзена i ў асноўным тычылася збору звестак пра Шапавалава i падзеi, якiя папярэднiчалi няшчаснаму выпадку. Фармальнасць гэтай работы была вiдавочнай, дый па-iншаму i быць не магло, бо нiякага крымiналу ў здарэннi нават не праглядвалася.

      «Тады навошта, дзеля чаго Мiкулiч падсунуў мне гэтую справу? – разважаў Хмара. – І што азначаюць падпалкоўнiкавы словы „Трэба ж з нечага пачынаць“?»

      Ранiца наступнага дня выдалася надзiва сонечнай i цёплай. Лужыны на гарадскiх вулiцах блiшчэлi серабром, але дажджу не было, гэта палiвачныя машыны пастаралiся стварыць святочную чысцiню i жаданую прахалоду. Хмара трошкi прайшоўся па тратуары, збочыў у Севастопальскi сквер i наўпрасткi па добра-такi ўтаптанай сцяжынцы пашыбаваў да тралейбуснага прыпынка. Хтосьцi нябачны за густым кустоўем свiснуў, мабыць, падклiкаючы сабаку.

      Настрой у Хмары быў выдатны, ад учарашняй прыгнечанасцi не засталося i следу. Лейтэнант быў перакананы, што справу Шапавалава ён атрымаў як вучэбны дапаможнiк,