Танцавальны марафон. Виктор Правдин. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Виктор Правдин
Издательство: Автор
Серия:
Жанр произведения: Современные детективы
Год издания: 2001
isbn:
Скачать книгу
жа дзень я сумесна з заяўнiкам выбыў на дзевяноста восьмы кiламетр вышэй пазначанай шашы для высвятлення абставiн на месцы. У лясным масiве i сапраўды стаяў МАЗ, дзяржаўны нумар 11–09 МП, машына-фура з металiчным кузавам. Словы Сiўцова пацвердзiлiся: у зачыненым кузаве быў чалавек, як потым высветлiлася, Шапавалаў Iван Мiкалаевiч – шафёр гэтай машыны. Ён патлумачыў, што вяртаецца з рэйсу i двое сутак таму спынiўся на начоўку. У кабiне было горача, i Шапавалаў вырашыў заначаваць у кузаве. Замкi на фуры зачынялiся i адчынялiся толькi з аднаго боку – з вулiцы, i выпадкова зашчоўкнулiся. Шафёр стаў змушаным палонным сваёй машыны. Гэтае затачэнне, са слоў Шапавалава, доўжылася двое сутак. Расказ Шапавалава выклiкае сумненнi – у праўдзiвасць цяжка паверыць. Па-першае, таму што шафёр быў абсалютна голы, нават без сподняга, па-другое, пусты прычэп аказаўся непадрыхтаваным да начоўкi. Асабiстыя рэчы Шапавалава, роўна як i нацельная бязiзна, матрац, дзве прасцiны, па-душка, коўдра, ляжалi ў кабiне. Дакументы, грошы былi на месцы, таму версiя магчымага крадзяжу цi рабавання адхiлена i не разглядалася. Фiзiчных пашкоджанняў на целе вадзiцеля не выяўлена. Ад Шапавалава паступiла заява, у якой ён просiць нiякага разбiрацельства не праводзiць, бо вiнаватым у недарэчным здарэннi лiчыць сябе.

      Улiчваючы вышэй пазначанае, лiчу неабходным:

      1. Разбiрацельства па факце заяў Сiўцова i Шапавалава спынiць.

      2. У мэтах недапушчэння ў далейшым падобных выпадкаў паведамiць кiраўнiцтву аўтакалоны нумар пяць горада Мiнска аб здарэннi i папярэдзiць, што далёкiя рэйсы павiнны забяспечвацца двума вадзiцелямi.

      Старэйшы ўчастковы iнспектар

      Докшыцкага РАУС

      маёр мiлiцыi Папруга Г. Б.

      3

      Горад Мiнск, парк Чалюскiнцаў, танцавальная зала, клуб «Каму за трыццаць»… Музыка тут паўсюль, яна жыве ў гэтым прыземiстым будынку, у вершалiнах стромкiх сосен, бяроз i лапушыстых каштанаў, у чортавым коле i атракцыёне «Халi-галі». Дыхае «Лавандай» танцавальная зала, танчыць паветра, набрынялае пахам чалавечых целаў i серабрыстым пылам. Скрылёк белай тынкоўкi адарваўся ад столi i няспешна плануе, кружыцца ў нейкiм сваiм адмысловым танцы. Лёгкая лесвiца на другi паверх выструнiлася насустрач, расставiла рукi-поручнi: вось-вось яны падхопяць кагосьцi з прысутных i закарагодзяць у iмклiвым вальсе. Танцуюць усе i ўсё. Нават вартавыя, чорныя маўклiвыя краты, якiя ахоўваюць гардэроб, прыцэньваючыся, пазiраюць наўкол, у iх уласная песня, свой «метал»…

      Не стамiла прысутных двухгадзiнная дыскатэка, чаканнем свецяцца вочы мужчын i прыгажунь-жанчын, пазiрае на гадзiннiк рухавая вядучая… Да канца вечарыны застаецца пятнаццаць хвiлiн, i нарэшце гучыць узнёслае, доўгачаканае: «А цяпер – танцавальны ма-ра-фон…» Пад гучны выбух «Ура!» гасне святло, i праз хвiлiну-другую рознакаля-ровыя пражэктары, iмклiвымi промнямi рассякаючы паветра, свярдзёлкамi ўпiваюцца ў вялiкi шар пад столлю залы, i ён няўлоўна пачынае круцiцца, набiраць хуткасць. Сотнi, тысячы рознакаляровых адбiткаў ад маленькiх квадрацiкаў-люстэркаў, якiмi аблеплены шар, iмгненна замiтусiлiся ўсiмi колерамi вясёлкi, пабеглi па сценах, столi, людзях… І зала змянiлася, быццам пабольшала, сцены i столь не