Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Виктор Правдин
Издательство: Автор
Серия:
Жанр произведения: Современные детективы
Год издания: 1999
isbn:
Скачать книгу
дырэктар прадпрыемства «Свiтанак». Цяпер Бусла было не пазнаць. Валасы пафарбаваў у чорны колер, праўда, за бародку i вусы фарба чамусьцi не ўзялася, i яны сталi цёмна-каштанавымi. Але, агледзеўшы сябе ў люстэрку, Бусел застаўся гэтым нават задаволены. Валасы прыкрывалi вушы, вiхурылiся на каўняры пiнжака, а акуляры з прыцемненымi шкельцамi ў тоўстай залацiстай аправе пасавалi, надавалi iнтэлiгентнасць.

      Бусел нецярплiва чакаў Зондакса, якi пазнiўся на цэлую гадзiну. Нарэшце ў дзверы грукнулi, i адразу ў пакой увалiўся расчырванелы, мокры ад дажджу Зондакс.

      – Ну i надвор’е! – здароўкаючыся i страсаючы дажджавыя кроплi са скуранога капелюша, забасiў Петэрс i, зiрнуўшы на Бусла, засмяяўся: – Ты i спiш у акулярах? Зусiм закансперыраваўся, глядзi, каб гэта не перарасло ў якую хваробу.

      Петэрс зняў вiльготную куртку, павесiў яе на спiнку крэсла i падсунуў блiжэй да ацяпляльнай батарэi.

      – Пакуль мы тут «ля-ля, тапаля», яна i падсохне, – пацiраючы далонi, задаволена зазначыў ён. – Вымак да нiткi, машына ляснулася. Крыўдна, з паўкiламетра не дацёгся да гатэля.

      – Штосьцi сур’ёзнае? – думаючы зусiм пра iншае, спытаў Бусел.

      – Дробязь, кола прабiў, але ж пад такiм дажджом мяняць – сабе шкодзiць. Вось пагрэемся, пагаворым, глядзiш, i дожджык скончыцца.

      Бусел прайшоў да ложка, сеў. Гэтымi днямi ён нiяк не мог пазбавiцца адчування вiны перад сям’ёй Зондакса. Што нi кажы, а ён перакладваў цяжар небяспекi на плечы сябра, i гэта непакоiла, раздражняла. Адказнасць за жыццё Зондакса зрабiлася невырашальнай турботай, ён нi пра што iншае не мог думаць.

      – Петэрс, я падумаў i вырашыў, што аднаму разбiрацца ўва ўсiм усё ж спадручней, менш прыцягваю ўвагі. Ты i так дастаткова зрабiў…

      Зондакс адразу стаў сур’ёзны, паўнаваты твар яшчэ больш пачырванеў: Петэрс зразумеў, куды хiлiць Бусел.

      – Вось, аказваецца, што цябе турбуе! – нядобра прагаварыў камісар i праз хвiлiну здзеклiва ўскрыкнуў: – Хочаш сам разабрацца? Кажаш, аднаму спадручней?

      Iх вочы сустрэлiся, Бусел вiнавата ўсмiхнуўся.

      – Так будзе лепш, – разумеючы, што гаворыць нешта не тое, перасмыкнуў плячыма Бусел.

      – Якой лухтой забiта твая галава?! – узрушыўся Зондакс. – Гэта ўжо не твая справа i нават не наша. Плявузгаеш, як дылетант, быццам не ведаеш, якая заўсёды бывае кругаверць вакол забойства мiлiцыянера! Раскрыццём займаюцца лепшыя сышчыкi, i мы павiнны дапамагчы, а не дзялiць на тваё i маё. Мяне аберагаць не трэба, калi памятаеш, я не толькi твой сябра, i гэта мой службовы абавязак…

      Зондакс сеў побач з Буслам на ложак, паклаў руку на плячо, хацеў яшчэ штосьцi сказаць, але толькi цяжка ўздыхнуў i сцiх. Яны доўга сядзелi моўчкi, думаючы кожны пра сваё i, урэшце, пра адно i тое. Бусел дакараў сябе, што распачаў гаворку на гэтую тэму, бо наперад ведаў рэакцыю Петэрса.

      – Андрэй, не муч сябе, – Зондакс прыхiльна паглядзеў на сябра, – ты нi ў чым не вiнаваты, для мяне вялiкая радасць – бачыць цябе жывым.

      I зноў у пакоi запанавала цiшыня, сябры зразумелi адзiн аднаго.

      – Дык з чаго пачнем? – парушыў маўчанне Петэрс.

      – Трэба наведаць