Маё мястэчка Луна-Воля. Лявон Карповіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Лявон Карповіч
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Историческая литература
Год издания: 0
isbn: 9785005352071
Скачать книгу
дукатаў, ды яшчэ апісаў на патрэбы паўстаньня даход з аднаго з маёнткаў у 16 тысяч рублёў. Пасьля паразы паўстаньня лёс спрыяў ці схітрыў генэрал, каб выратаваць сябе і свае маёнткі, перадаўшы пакаянны ліст да Кацярыны II? Вызвалены ад перасьледу з вялікай ласкі імпэратрыцы, Францішак едзе ў Пецярбург і дамагаецца вызваленьня Т. Касьцюшкі, які паранены сядзіць у Петрапаўлаўскай цьвердзі. Але дарэмна. Т. Касьцюшку вызваляе пасьля сьмерці царыцы Павел I, які люта ненавідзеў усё, што рабіла яго маці. А можа гэтаму паспрыяў прыём, наладжаны Паўлу I у Дзярэчыне, дзе былы паўстанец прымаў яго ў сваім палацы, падносячы каранаванай асобе легендарнага «Івана» і замовіўшы слова за свайго легендарнага галоўнакамандуючага? Не блага ўспомніць, што Францішку было ў гэты час мала больш за 20 гадоў. А ў 25 ён ужо трымаў на руках нашчадка – першынца і будучага паўстанца Яўстаха Каятана. Далей было каханьне з фаварыткай Напалеона Маргарытай Жазефінай Вальтэр, ноч, у якую, па чутках прайграў у карты 15 млн. золатам, падарожжа ў кратар Вэзувія, дзе ледзь не задыхнуўся ад вульканічнага дыму, пакарэньне горных вяршынь у Пірэнэях, дзе двойчы трапіў пад сьнегавыя лявіны, назіраньне за карыдай у Гішпаніі… Вэнэцыю параўнаў з беларускім бабром, што сядзіць у вадзе, высунуўшы галаву на паверхню, ды калекцыянаваў жаночыя пацалункі, за што заслужана атрымаў тытул ліцьвінскага Казановы. Гэта ўсё не перашкаджала Францішку Аляксандру дасылаць у Дзярэчын вазы з заморскімі кнігамі, творамі мастацтва, ды іншыя набыткі на яшчэ не народжаную радасьць Расейскіх захопнікаў.

      Францішак Сапега (1772—1829). Партрэт 19 ст.

      У 1809—1810 гадах Францішак Сапега ад таго, што ў Партугаліі горача, у Англіі туманна, у Вільні не хапала сяброў, у Варшаве сумна без картаў, а толькі ў Парыжы і Дзярэчыне – у самы раз, праводзіць час у Дзярэчыне. Тут і памёр легендарны Францішак Сапега ў 1829 г. і пахаваны ў Бярозе – Картускай. Нельга не дадаць, што ў « Таямніцах Парыжа «улюбёнец жанчын Жан Марэ стварае вобраз рамантычнага Рудольфа дэ Геральштайна, прататыпам якога паслужыў беларускі князь з роду Сапегаў, паўстанец і шукальнік прыгод Францішак Аляксандр. Каго зацікавіў гэты князь і Дзярэчын, можа прачытаць аб гэтым і аб многім іншым у неадарвальнай кнізе Міхася Скоблы « Дзярэчынскі Дыярыюш».

      Герб роду Сапегаў

      На жаль да Луны (Волі) Францішак быў не вельмі прыхільны, бо 4 лютага 1799 г. ён прадае свае ўладаньні Чарлёна, Лаўна, Воля і Сямаскаўшчына за 500 тыс. польскіх злотых князю Францішку Друцка-Любецкаму.

      Францішак Ксаверы Друцка-Любецкі, мал. Валянтэго Слівіцкага (1765—1857): www.polona.pl

      Фота Соф’і Хамятоўскай з дому Друцка-Любецкіх захавала выгляд палацу.

      Двор Друцка-Любецкіх у Чарлёне (1936 г.)

      Маёнтак Воля ў 19 стагодзьзі

      У маёнтак уваходзілі фальваркі Воля, Сямаскаўшчына і Віктарын, мястэчка Воля і чатыры вёскі – Залескі, Загараны,