Зайцы падыходзяць блізка да сяла – да сцюжы. У полі шмат зайцоў – да віхуры і мяцеліцы.
Певень спявае несвоечасова – да адлігі.
Калі лісіца ў цёплыя дні ляжыць на снезе, то хутка будзе холадна.
Калі ў Вадохрышчанскую ноч зоркі блішчаць, хлеб будзе добры.
Поўны месяц на Вадохрышчанскую куццю – да вялікага разліва.
Неба чыстае ў вадохрышчанскую ноч – будзе шмат гароху.
19
Зацішнае надвор'е і яснае неба абяцаюць спакойны год без прыродных катаклізмаў.
Зорная ноч – будзе вялікі ўраджай гароху ды ягад.
Зоркі моцна блішчаць на небе – мароз ўзмацніцца.
Калі ідзе снег, то будучы год будзе ўраджайны, а ад пчол будзе шмат рояў.
Калі неба паўсюль будзе пахмурнае – кожнаму хлебу род; а калі толькі на адным ўсходнім баку – добра ўрадзіцца жыта; на заходзе -авёс; на паўдне – проса; на паўночы-грэчка.
20
Калі ў гэты дзень надвор'е: ясная і халодная – летам будзе засуха; пахмурнае і снежнае – добры ўраджай.
Мала зорак на небе ў гэты дзень абяцаюць непагадзь.
Раніцай густы туман – хлеба ў гэты год будзе шмат.
Бачны яркi месяц – вясной будзе моцнае разводдзе.
Свінні вішчаць і цягнуць салому ў хлеў – да халоднага надвор'я без ападкаў.
Заяц не сыходзіць далёка ад месца лежні – перад снегападам.
Масавае з'яўленне сініц каля дамоў – да набліжэння халадоў.
Туман над вадой – да добрага ўраджаю хлеба.
21
Дзьмуць моцныя вятры – лета будзе галоднае, грознае.
Мяце мяцеліца – надвор'е пагоршыцца!
Калі вокны ў доме запацелi, то чакаецца адліга.
На стагах сена шмат iнею – лета будзе дажджлівае.
Рана раніцай крумкач крычыць бесперапынна больш двух разоў – да пацяплення.
Вераб'і цвыркаюць, збіўшыся зграйкамі, – да цяпла.
Якое надвор'е на Емяльяна, такім і будзе ўвесь жнівень. Калі ідзе снег-жнівень будзе дажджлівым (зрэшты, як і вясна). Калі дзень выдаўся сонечным-канец лета будзе гарачым.
22
Завіруха разгулялася – быць лета непагодлівым.
Шамаціць лес – будзе адліга.
Вароны і галкі расселіся на верхавінах дрэў – чакай маразоў, а калі ходзяць па снезе, то абавязкова пацяплее.
Яснае надвор'е ў гэты дзень – такое будзе ў канцы студзеня і верасні.
Калі быдла, выпушчанае ў двор, будзе iсцi назад у стойла, значыць будзе холад або снег.
Калі на Яустрацiя ясна – у гэтым годзе будзе добры ўраджай.
23
Іней на дрэвах і стагах абяцае мокрае і халоднае лета.
Вецер дзьмуе з поўдня – у чэрвені будуць навальніцы і дажджы.
Сухі снег у гэты дзень кажа, што лета будзе сухім.
Бясхмарна і неба яснае – да ранняй вясны.
Якое надвор'е на Рыгора – такім будзе і лета.
Паўднёвы вецер дзьме – будуць навальніцы, асабліва ў пачатку лета.
24
Цяпло