…І прыдбаў гэты дом. Мікола Адам. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Мікола Адам
Издательство: Четыре четверти
Серия: Жаночыя лёсы
Жанр произведения: Историческая литература
Год издания: 2020
isbn: 978-985-581-340-9
Скачать книгу
на пытанне бацька.

      – Таксоўку трэба лавіць, – памуляла вуснамі Зарына, – каб даехаць да Паўночна-Заходняга, – дадала.

      – Не перажывай, – прамовіў бацька. – У мяне грошы ёсць заўсёды.

      – Шкада, – сумна адгукнулася Зарына.

      Бацька нічога больш не сказаў, узяў дзяўчыну за руку, разам з ёй выйшаў да праезджай часткі, спыніўся на крайку тратуара і загадаў галасаваць. Зарына выцягнула руку, адтапырыўшы вялікі палец, каб спыніць машыну.

      Неўзабаве каля іх прытармазіла жоўтая «Волга» з чашачкамі на даху, і яны селі ў салон на задняе сядзенне. Зарына назвала кіроўцу адрас і адвярнулася да акна. Бацька ўзяў яе руку і прасунуў пад сваю, для надзейнасці. Зарына павярнула твар да яго, узнагародзіла недарэчнай усмешкай і зноў утаропілася ў акно.

      У Паўночна-Заходнім бацьку раней бываць не даводзілася. Ён ведаў, што там на ФАПе працавала цётка Груня, і ўсё на гэтым. Пройдуць гады, і яму прыйдзецца вазіць мяне, хворага трохлетку, у Паўночна-Заходні, дзе размешчаны абласны тубдыспансер, глытаць таблеткі, што лекавалі ад палачкі Коха, якую знойдуць у маім маленькім рахіцічным цельцы. Таблеткі тыя выдаваліся пад асабісты бацькаў подпіс. Я буду абавязаны піць іх у памяшканні тубдыспансера, і, пакуль не праглыну, нас не выпусцяць. Затое пасля атрымаю ў пачастунак вітамінку – маленечкі жоўценькі салодка-кіслы кругляшок. Медсястра, што будзе выдаваць таблеткі, прыкіпіць да мяне сэрцам (нашыя з бацькам паездкі ў тубдыспансер расцягнуцца на паўгода па два разы на тыдзень), пашкадуе, што бацька жанаты, усур’ёз ці жартам папросіць пакінуць мяне ёй, бо я такі прыгожы, паслухмяны, разумны, з вялікімі сінімі разумнымі вачыма і доўгімі, як у дзяўчынкі, павейкамі… Вочы пасля, быццам хамелеоны, зменяць сінь валошак на колеры джунгляў і мяча, якія паміж сабой наладзяць спаборніцтва за месца пад сонцам і з пераменным поспехам, у прыватнасці ад настрою, кожны паасобку адсвяткуе перамогу, пакуль ім не здрадзіць зрок. Тады яны паблякнуць і назаўжды згубяць цікавасць да змагання, збітыя, нібы птушкі на ізлёце, нечаканай і неспадзяванай здрадаю таго, хто без бою пакорыцца, быццам рыцар чароўнай даме, слепаце. А прыгажосць… Прыгажосць, мабыць, так і застанецца ў дзяцінстве, там, дзе ёй найбольш утульна жылося.

      Зразумела, нічога гэтага бацька не ведаў, калі ехаў з Зарынай у Паўночна-Заходні, не планаваў і думаць не мог. Усе яго думкі былі заняты тым, што ён зробіць, калі апынецца сам-насам з Агайдарам. Міжнацыянальныя адносіны яго больш не цікавілі, затое кіпела кроў у жылах, патрабуючы рашучых дзеянняў. Бацька ўяўляў, як размажа Агайдара па сценцы, адно толькі дабярэцца да яго. Ён наяве бачыў шыю вераломнага казаха, якую зварочвае, як кураняці…

      – Прыехалі, – парушыў бацькаў думкафільм кіроўца таксі і агучыў кошт за праезд. Бацька разлічыўся з ім і разам з Зарынай выйшаў з машыны. «Волга», буксануўшы пару разоў пры развароце ў сумёце, чмыхнула выхлапным дымам і павіхляла адгэтуль.

      Тут ліхтароў не было. Іх нават не планавалі паставіць. Затое шчодрае на зоркі навісала залацістае неба, падобнае ўзорамі на нацыянальныя дываны. Ды снег бялеў навагодняй ватаю. Тым не менш шэрыя дамы за шэрымі платамі паабапал дарогі заставаліся такімі ж шэрымі. У іх гарэлі вокны, многія аздобленыя навагодняй мішурой і гірляндамі, але адчуванне