Помнік літары «Ў». Вінцэсь Мудроў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Вінцэсь Мудроў
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2018
isbn: 978-985-7165-59-9
Скачать книгу
качцы галаву, тая стала бегаць, безгаловая, па двары, а ён, дзіцянё, крычаў ліхім голасам: «Мама, мама! Яна яшчэ жывая!»

      Згадаўшы маці, Васіль пракаўтнуў халодны камяк, што знянацку падступіў да горла, рашуча пашыбаваў па полі – туды, дзе стаяў шыхт высокіх бярэзін, на якіх трывожна гарлалі гракі, і дзе бегла вясковая праселіца.

      Машыны па той праселіцы ездзілі зрэдку, але Васілю пашанцавала. Не паспеў узысці на ўзбочыну, як з-за павароткі выехала, уздымаючы страшэнную пылюку, «лятучка» тэхдапамогі.

      Ён са стогнам залез у навылёт прапыленую кабінку, кіўнуў на знак падзякі маладому кіроўцу.

      Настрою не было. Панурыўшы голаў, Васіль невідушча глядзеў на дарогу і слухаў выццё рухавіка – то жаласлівае на пад’ёме, то абуранае, калі машына каціла з гары. Нечакана рука намацала цупкія даляры ў кішэні, і добры настрой вомігам апанаваў душу.

      «Ох і нап’юся я сёння», – бязгучна прашаптаў пасажыр і ўжо вясёлымі вачыма зірнуў на кіроўцу. Той у адказ падміргнуў, запытальна тузануў падбароддзем, паказваючы на вышыванку.

      – Што гэта ў вас за прыкід?

      – Канцэрт даем для працаўнікоў вёскі, ды баян дома забыў, – прамовіў Васіль і далей, аж да самага горада, яны ехалі моўчкі.

      Помнік літары «Ў»

      Раніцай мяне, як заўсёды, абуджае ляскатанне лыжкі аб місу. Гэта бацька есць крупнік. Я пацягваюся і міжволі наструньваю слых.

      На кухні гучна тахкаюць ходзікі, а маці, па старой завядзёнцы, распавядае бацьку – што цікавага надарылася ў наваколлі.

      – У Насты карова на цвік наступіла. Прабіла нагу і ў поле не пайшла. Стаіць во ля хаты, да плоту прывязаная. А Музалёў учора так напіўся, што заснуў на лаўцы. Мужыкі ў хату на руках заносілі.

      Маці бразгае талеркамі і пасля паўзы пытаецца:

      – Куды сёння?

      – На станцыю паедзем. Загадалі літары зрэзаць.

      – Якія літары?

      – Жалезныя, з назвай станцыі. Гэтыя зрэжам, а новую шыльду павесім.

      Матчын цень, які сюд-туд прабіваецца праз дзвярную пройму ў пакой, застывае ў нерухомасці.

      – А што ж гэта… так прыгожа зрабілі, і на табе – прыбіраюць.

      – Загадалі па ўсёй Віцебскай вобласці старыя надпісы прыбраць і стандартныя павесіць, – выгукнуў бацька ўжо дарэшты незадаволеным голасам. – Дай ты паесці, далібог.

      – Ды еш ужо, – таксама незадаволена азываецца маці і, уздыхнуўшы, падаецца на двор.

      Год таму чыгуначную станцыю, што стаіць на ўскрайку вёскі, цалкам перабудавалі. Раней будынак быў прысадзісты, непрыгожы. А цяпер глядзіцца як на малюнку. І назву зрабілі з цёмнай бляхі: кожная літара на двух жалезных шпянях трымаецца. Называецца станцыя як і вёска – Доўжа, – і там за літарай «Ў» ластаўкі гняздо зрабілі. І што ж цяпер? Бляшаныя літары адрэжуць і гняздо знішчаць?

      Бацька апошнім разам шкрабае лыжкай, выпівае конаўку заўсёднага малака, поўнячы кухню зычнымі глыкамі, і таксама падаецца з хаты. Праз колькі хвілін ягоны «Беларус», чхнуўшы дзеля парадку, лагодна завуркатаў, потым абурана загуў і неўзабаве