План Бабарозы. Павал Касцюкевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Павал Касцюкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-609-8147-41-4
Скачать книгу
павыходзілі праз фортку прэч.

      Прахоплены сцюдзёным скавышом, я азіраюся. Казачныя краіны з дзіўнымі назовамі, кліматам і ландшафтам, што стракатым кілімам яшчэ зранку высцілаліся перад маім унутраным позіркам, цяпер пакрысе знікаюць, злушчваюцца. Праступае шэра-нудны слой менскай рэальнасці.

      І толькі тады бацька пачынае гутарку, патрабуючы падрабязнай справаздачы. Дакладных лічбаў і фактаў. Шпіёнскіх звестак з далёкіх калоніяў. Ці п’е яшчэ Дзедлёня свой любовегонны чыфір? Колькі меладрамаў запар паглядзела Бабагруня суботнім вечарам? І ці ўсміхаецца Дзедбарыс сваёй заўсёднай дурнавата-мройнай усмешкай таксама ўва сне?

      Я пэкаю і мэкаю. Нібыта Лоўрэнс Аравійскі, пасланы колісь лонданскім начальствам у пустэльню на выведку, я вярнуўся зачараваны бляскам Усходу. Атрымаўшы ад тубыльцаў дабротаў і ўзнагародаў, цяпер я адмаўляюся выдаваць сувораму шэфу, вусатаму генералу Эдмунду Аленбі новых сяброў.

      Тым часам еўрапейская іерархія аднаўлялася ў бацькоўскім доме агнём і мячом. Я наноў прывыкаў да выхаваўчага чаргавання караў і заахвочванняў. Мама бязлітасна пасылала мяне ў краму па батон або загадвала вынесці вядро са смеццем. Сына навярталі ў рэальнасць, упіхваючы ў руку доўгі спіс абавязкаў. Справядлівае размеркаванне рэсурсаў, гэтак любае бацькам і гэтак пагарджанае дзядамі, зноў убіралася ў моц.

      – Кожнаму з нас па два кубікі шакаладкі, Ігар, а большасць пліткі пакінем на заўтра, – кажа бацька, і да майго горла падкатваецца камяк крыўды:

      “Чаму два, а не тры, чаму не чатыры? Чаму не ўся плітка?”

      Улучыўшы хвіліну між экзекуцыямі, я зашываўся ў прыбіральню. Там, седзячы на ўнітазным вечку з няспушчанымі порткамі, у прыпадку няшчаснасці я мерна разгойдваўся. Размазваў слёзы па шчацэ. Заўтра ў нудотную школу, а я тут, сярод чалавечай лютасці, такі гаротны і пакінуты! Выдраны з мясам з райскіх садоў дзядоўскай мінуўшчыны. Вышпурнуты на мулкую пустку бацькоўскай цяпершчыны, голы ды смяротны!

      Але ж бяда-гора трывалі нядоўга. Бо ўжо ў аўторак вечарам першая ластаўка, Бабаманя, як той сулейманавы джын, віхурай спускалася са сляпучых вяршыняў. Яна несла “кавалічак маннічку для ўнучачка”, салодкую камлыгу-мамалыгу вагою пад пяць кэгэ. Седзячы ў кухні і расчулена паўтараючы за мною глытальныя рухі, Бабаманя, жонка былога марскога афіцэра Дзедбарыса, імітавала абрывістыя каманды на гонары Балтыйскага флоту авіяносцы “Мінск”, які рэйдуе недзе ў Ціхім акіяне. Скручанымі колам рукамі Бабаманя дэманстравала абхоп карабельнай гарматы. Разгорнутай далонню рабіла ў паветры падрабязны накід траекторыі ўзлёту “якаў-38” з карабельнае палубы.

      Пры дапамозе гэтага пажыўнага манніку і адмысловай серыі гучных і красамоўных паказаў на пальцах, я зноў злятаў з мулкай палубы горада Менск у бурлівае мора дзядоўскіх мрояў. Выпраўляўся ў тэрытарыяльныя воды іхніх далёкіх радзімаў. Я зноў, прынаджаны пажыўнымі гісторыямі і казачнымі слодычамі, увальваўся ў наркатычны транс. Трапляў