План Бабарозы. Павал Касцюкевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Павал Касцюкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-609-8147-41-4
Скачать книгу
думку ў адзін пункт. Альманах сучаснай Беларусі. Пра тое, што гэты стэнд-партал мусіць стаць для замежнікаў амбасадай нармальных людзей з ненармальнай дзяржавы. Зладзіць трыбуну, праз якую абвяшчаць усёй Еўропе, што мы не такія безнадзейныя, як нас усе ў ёй уяўляюць.

      Апазіцыйным палітыкам я даводзіў ідэалагічны складнік стэнда-партала, культурніцкім дзеячам – культурныя выгоды. Гундосіў, што настала чарга ўвасобіць гэта ў жыццё. “Наш мэсыдж, – казаў я ў сваіх пракламацыях для ўнутранага ўжытку, – засведчыць еўрапейцам, што мы такія самыя, як і яны. Проста гадоў …ста таму назад патрапілі ў адзін непрыемны закалот, з якога не можам ніяк выблытацца. І каўтун тут – ключ. Наша паглыбленне ў каўтунную хваробу заўжды ратавала нас ад каланістаў і акупантаў”.

      Адным словам, я імітаваў прасвятленне, актыўна ўдаваў набыццё трэцяга вока. Партнёры і фундатары цешыліся – нарэшце, нарэшце беларусы абуджаюцца! Дзеля раскруткі стэнда-партала я нават напісаў і выдаў кнігу.

      У сваім пакоі, па-над канапай, я ўмацаваў купленую ў Берліне вялізную мапу Еўропы. Лежачы, штовечар перад сном я аглядаў тую мапу, густа ўшпіляную круглымі кропкамі гарадоў. Былі тут кропкі тлусцейшыя, з абадочкамі, усё роўна як старасвецкія столікі з парыжскіх кафэ. Пракідаліся на мапе і буйныя белыя кропкі – яны нагадвалі абцягнутыя а-ля хатнімі абрусамі сталы балканскіх страўняў. Трапляліся і зусім маленькія чорныя кропачкі – рыхтык дыхтоўныя дубовыя столікі венскіх шакаладняў ды іх вытворныя – браціслаўскія цукерні. Уся мапа Еўропы ператваралася для мяне ў адну вялікую кавярню, дзе я мог прызначыць Роні спатканне – адно выбірай, каханая, зручнейшае месцейка, ля вады ці сярод зеляніны.

      Побач з мапай я павесіў аляпаваты каляндар, прысвечаны чэмпіянату свету па біятлоне, які меўся адбыцца ў Менску. Каляндар быў вытрыманы ў чырвона-зялёных тонах. На ім была намаляваная ці то стараперсідская, ці то старагрэцкая пачвара з пысай зубра і целам чалавека, страхотным сімвалам чэмпіянату. Пачвара стаяла абутая ў лыжы і радасна трымала ў руках стрэльбу. Ажно рабілася ўражанне, што гэта ўсё яна зняла з небаракі героя, гэтакага сучаснага Тэсея паўночных шыротаў, які прыехаў у лабірынт пушчы яе забіць і, як з усяго відаць, чорта што ў яго атрымалася. Павесіў я гэтага мінскатаўра толькі таму, што ў сваім ніжнім куце плакат меў нешта накшталт перакіднога табло, на якіх красаваўся надпіс “да чэмпіянату засталося столькі і столькі дзён”. На табло я стаў перакідваць засталыя дні да чарговай сустрэчы з Роні.

      З цягам часу чырвона-зялёны зубрачалавек прыжыўся ў мяне на сценцы, і стаў глядзець на мяне неяк лагодна, паблажліва. Я зрабіўся яму сімпатычны. А ён мне.

      Мая Бабароза, яшчэ не сцяміўшы, нашто мне ўсёгэтае біятлонна-картаграфічнае прычындалле, але ўжо адчуваючы перамены ў маіх паводзінах, штодня ўстурбавана пахаджала каля мапы і перакіднога календара. Зіркала прыхваткамі то на мяне, то на сценку гэтак, нібыта я быў як найменей Гітлер, што выношвае аперацыю “Барбароса” і вось-вось (“праз