Вяртанне Ліліт. Юлія Шарова. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Юлія Шарова
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2018
isbn: 978-985-7165-78-0
Скачать книгу
озірку.

      Бог ніяк не называў гэтую жанчыну, а калі яна пакінула ягонае валадарства, то наагул паспрабаваў зацерці ўсялякую памяць пра яе.

      Д’ябал даў ёй імя Ліліт, а калі яна пакінула і ягонае валадарства, то ўгневаўся яшчэ болей за Бога.

      – Трэба дамаўляцца, – урэшце пачаў Бог, намагаючыся не глядзець на Ліліт. – Ты, мусіць, ведаеш, што Бясконцае намі незадаволенае. Усімі намі.

      – Бясконцае мяркуе, што ты не можаш існаваць як вольны дух, – вёў далей Д’ябал. – А калі ты не хочаш быць ні з ім, ні са мной, то мы мусім знайсці кампраміс. Таму будзем дамаўляцца.

      – Са звязанымі рукамі? – здзекліва прамовіла Ліліт.

      Ланцугі ўмомант разваліліся на кавалачкі і за хвілі ператварыліся ў пыл.

      – Зразумей нас правільна. Бясконцае намі незадаволенае, і калі б мы не прывялі цябе на перамовы, яно б занялося намі.

      – Пакуль ты не падпішаш угоду, ты адсюль не выйдзеш.

      Не выйдзе. Ногі таксама скутыя ланцугамі ад костак да каленяў. Якая ж любата – выкрадаць некага на падпісанне ўгоды! Бясконцае ніколі не адказвала ёй, калі Ліліт да Яго звярталася, а гэтым двум зрабіла такую ласку.

      – Калі Бясконцае нагэтулькі зацікаўленае ва ўгодзе, чаму Яно не тут? – запыталася жанчына, хоць адказ для яе быў відавочны.

      – Бясконцае задаволіцца дакументам за тваім подпісам. Яму няма калі нас траіх выслухоўваць.

      – А калі я не падпішу?

      – Ты падпішаш… – сказаў Бог.

      – Якія ўмовы?

      Д’ябал пстрыкнуў пальцамі левай рукі – на стале з’явіліся пергамент і гусінае пяро, якое само сабой спрытна забегала па аркушы, выводзячы слова за словам.

      1. Ліліт, першая жонка Адама, пасля – дэман ночы, пагаджаецца жыць на зямлі сярод людзей.

      2. Ліліт зможа заняць цела зямной жанчыны, з якога толькі што адляцела неўміручая душа. Такая жанчына будзе звацца носьбіткай.

      3. Носьбіткай можа стаць цела жанчыны, якая ніколі не была замужам і не мела дзяцей. Момант уцелаўлення павінны прыпадаць роўна на вяртанне Чорнага Месяца ў гараскопе носьбіткі.

      4. Асоба носьбіткі знікае ў момант адлёту яе неўміручай душы, а цела цалкам пераходзіць пад кантроль Ліліт. Разам з новым целам Ліліт атрымлівае ўсе ўспаміны носьбіткі і ўсе ейныя фізічныя і псіхічныя адметнасці.

      5. Носьбітка, цела якой зойме Ліліт, застаецца смяротнай жанчынай. Па надыходзе яе смерці Ліліт мае права заняць цела іншай жанчыны, калі ўмовы адпавядаюць укладзенай угодзе.

      6. Пры ўцелаўленні ў маладую носьбітку Ліліт абавязваецца чыніць паслугі Д’яблу да трэцяга вяртання Чорнага Месяца. Падрабязней глядзі дадатак да ўгоды.

      – Я хачу паглядзець дадатак, – сказала Ліліт.

      Пяро спынілася. Д’ябал незадаволена прыкусіў губу і засоп.

      – Ты была сукубам, і ты ім будзеш, калі ўцелаўленне адбудзецца раней за трэцяе вяртанне Чорнага Месяца. Пазней ад жанчыны ўсё адно ніякага толку, хто на такое паквапіцца?

      Ліліт разумела, чаму Д’ябла так непакоіць той пункт дамовы: у ягоным свеце жанчыны не ведалі пра ўласную моц і спрабавалі чэрпаць яе праз мужчын.

      Некалі, яшчэ ў Раі, яна сустрэла Еву ля Дрэва Пазнання, наіўную Еву, гэтаксама падманутую Богам, якому раптам закарцела, каб у пары быў той, хто кіруе, і той, хто слухаецца. Ліліт, ператвораная ў змяю за свой бунт супраць Божага парадку, размаўляла з Евай. «Калі жанчыны пачнуць падаваць руку адна адной, яны атрымаюць вялікую моц», – сказала яна тады.

      Але гэта было не ў інтарэсах Бога. Еву ствараў ён сам, без непасрэднага ўдзелу Бясконцага, таму ўклаў у ейнае сэрца віну, а пасля выкінуў разам з Адамам са свайго валадарства.

      Так Ева і жыла з віной за здзейсненае, а ўсю сваю моц аддавала Адаму – як плату за грэх.

      Пяро зноў забегала па пергаменце:

      7. Ліліт можа абіраць сабе носьбітку, калі смерць папярэдняй наступіла на маладым Месяцы. Калі гэта адбылося на поўню ці на старым Месяцы, абіраць носьбітку будуць Бог і Д’ябал.

      8. Ліліт пакідае сабе бальшыню здольнасцяў, якія мела да падпісання ўгоды, але зможа імі карыстацца толькі ад заходу да ўзыходу сонца. Без прывязвання да часу Ліліт можа выкарыстоўваць сваю здольнасць празорлівасці і наслання. Усе здольнасці і ўмовы іхнага ўжывання пазначаныя ў дадатку да ўгоды.

      9. Ліліт не мае права выходзіць замуж.

      10. Носьбіткі пасля ўцелаўлення ў іх страчваюць здольнасць да зачацця.

      11. Ліліт не мае права дапамагаць жанчынам нават пры пагрозе іхнаму жыццю і здароўю. Вынятак складаюць дзяўчынкі да першага вяртання Чорнага Месяца. Такія дзяўчынкі могуць атрымліваць ад Ліліт здольнасць празорлівасці і наслання.

      12. Ліліт не мае права раскрываць сваю таямніцу і даваць уратаваным дзяўчынкам здольнасцяў болей, чым вызначана ўгодай.

      13. Ліліт мае права ратаваць дзяўчынак у адной і той самай краіне толькі раз на стагоддзе.

      14. Парушэнне ўгоды вядзе да пакарання Ліліт вечным зняволеннем