З часам уяўны свет стаў Валодзю бліжэй за рэальны і разважанні пра мінулую славу не пачыналіся ўжо прэлюдыяй “а ў пана Драгабыцкага”. Падчапіўшыся да чаргі, ён некалькі хвілін абходжваў позіркам суседа наперадзе, кідаў нейкае значнае слоўка, каб нарэшце абыякавым, але ўпэўненым голасам паставіць кропку на гэтым прымітыўным, заслуханым заклікамі ўласнага страўніка, натоўпе: – Эх, настаў час! А калісьці кожны мой продак хутчэй ужо стрэліў бы сабе кулю ў лоб, скарыстаўшы родавы браўнiнг, чым пагадзіўся б быць замацаваным у чаргу за дваццаць пяць дэкаграмаў паштэта ў бляшанцы.
– А хто ён такі, ваш продак? – чарга адгукалася зацікаўленнем.
– Пан Драгабыцкі! – адказваў Валодзя. І пералічваў скарбы, накопленыя руплівай працай і эканамічнымі талентамі ранейшых пакаленняў. – За мяжой засталося ўсё, – уздыхаў, спаглядаючы ў той бок, дзе сонца выходзіць на сустрэчу з чарговым днём.
– Пан Драгабыцкі, кажаце, – суразмоўцы чухалі патыліцы, хмурылі бровы, шукаючы ў памяці знаёмы твар або голас. І, нічога не знайшоўшы, паціскалі плячыма: можа і быў такі, хто яго ведае. Паноў як сабак было да вайны.
У такую хвіліну, напароўшыся на паспалітае няшчасце чалавечага роду, неразуменне, Валодзя завязваў вусны стужкай нятоенай пагарды і змаўкаў канчаткова. Пад глухое бразгатанне насычаных паштэтам бляшанак адступаў ад месца, дзе пакамечылi гонар яго і ягоных продкаў.
Дома з яшчэ большай заўзятасцю ўгрызаўся ў старыя запісы. Аднак, чытаючы іх, часцей ды часцей заходзіўся рогатам, а няшчасныя лісткі паперы заканчвалі жыццё ў палымяным нутры кафлянай печкі.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.