Мы з Санькам – артылерысты. Іван Сяркоў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Іван Сяркоў
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Детская проза
Год издания: 1989
isbn: 978-985-02-1159-0
Скачать книгу
нас з Санькам ім баяцца не варта, усё ж такі ў школе нас Бісектрыса хваліла і ставіла пяцёркі. Мабыць, у нас ёсць шанцы.

      – Шанцы шанцамі,– сказаў на гэта Юрка, – а ўсё адно будзьце гатовы, бо на адно месца два ахвотнікі. Так што будзе вялікі штурм, – паўтарыў ён зноў сваё.

      I тут хлопцы, што гаманілі між сабой побач з намі, раптам прыціхлі і хуценька некуды падаліся. Правялі мы іх вачыма, а там, ля дальняй сцяны спартзала, шпакі нешта ўжо штурмуюць: шумяць, базараць, штурхаюцца, піхаюцца, заднія мала на галовы пярэднім не лезуць. Аказваецца, пакуль мы тут варон лавілі, там нехта павесіў расклад экзаменаў і яшчэ нейкія паперы. Ну што ж – штурм дык штурм. Кінуліся і мы з Санькам, паспрабавалі локцямі пратачыцца ў натоўп, але куды там – палец не лезе. Пачалі шыі выцягваць і падымацца на дыбачкі – нічога не відаць. А Юрка падышоў і толькі падаў голас – ану, пастараніцеся – і перад ім дарога. Вось што значыць вайсковая форма, вось што значыць бліскучыя пагоны. Мы следам ідзём, а на нас глядзяць і, мабыць, зайздросцяць. Зразумела, што кожны хацеў бы мець такога заступніка. Нават тыя гарадскія гогалі пазіраюць на нас з павагай.

      Чытаем мы разам з Юркам, што там у паперах на сцяне напісана, і радуемся – першы экзамен толькі паслязаўтра – можна яшчэ д’яблу рогі абламаць, не толькі падрыхтавацца. Мы з Санькам запісаны ў адну групу – выручым адзін аднаго, калі што. Словам, вешаць носа сапраўды не варта. Будзем трымаць хвост пісталетам.

      Прачытаўшы ўсё, што нам было трэба, мы так жа, без перашкоды, спакойна і важна выйшлі з хлапечага акружэння ўслед за Юркам, нібы ад’ютанты за генералам.

      I тут яго апякунства над намі на гэты дзень, на вялікі жаль, скончылася. Ён пачаў з намі развітвацца, бо служба – не дружба: яму трэба ісці ў казарму і рыхтавацца да нейкага там дзяжурства. Ён і нам раіў не губляць часу, а бегчы дахаты ды сесці за падручнікі, каб асвяжыць у памяці формулы. Але мы крыху забарыліся. Іншыя ж не разыходзяцца, а чагосьці чакаюць, дык чаго ж мы пабяжым? Што ў нас, дома коз воз ці дзяцей загарадзь, дык галодныя сядзяць? А тут яшчэ што-небудзь, глядзіш, і разведаем.

      Ходзім мы з Санькам па залу, то да аднаго гурту прысуседзімся, то прытулімся да другога, і ўсё прыслухоўваемся, пра што гаворка. А гаворка ідзе карысная, людзі ўсё ведаюць. На матэматыцы, напрыклад, лепш не трапляцца да жанчыны. Ёсць тут, у вучылішчы, такая выкладчыца, чорная, у акулярах – ну і змяя! Варухнуцца не дае, не тое што шпаргалку перапісаць. А вось маёр ёсць у іх – той добры. Так што нам з Санькам – кроў з носа – трэба трапляць да маёра.

      А ў прыймовай камісіі, кажуць, сам генерал – жудасць!

      А ў каго слабы зрок, таго медыцынская камісія «зарэжа». Мы з Санькам на вочы не скардзімся, а там – хто ж яго ведае. Можа, пакажуць такое, што пад мікраскопам не ўбачыш.

      I чым больш, тым страшней. Адно нас толькі крыху суцяшае – сірот будуць браць у першую чаргу. А мы з Санькам усё ж сіроты, хоць і не круглыя: у яго няма бацькі, а ў мяне – маткі. Можа ж, яны хоць трошкі ўлічаць гэта.

      Стаім мы з сябрам, памяркоўна гэтак раздумваем, і раптам