Коннік без галавы. Майн Рыд. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Майн Рыд
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Литература 19 века
Год издания: 1865
isbn: 978-985-01-0153-2
Скачать книгу
месца. Яны былі тут тыдзень назад. А зараз, іменна ў гэтым месяцы, яны шалеюць!

      Зноў шпоры мустангера ўпіліся ў бакі гнядога. Кастра, які імчаў стрымгалоў, павярнуў галаву і з папрокам паглядзеў на гаспадара.

      У гэту напружаную хвіліну гняды і яго гаспадар згубілі дзікіх кабыл з вачэй і крапчасты мустанг, напэўна, таксама. Нічога звышнатуральнага ў гэтым не было – яны зніклі ў гушчары.

      Знікненне табуна зрабіла магічнае ўздзеянне на крапчастага мустанга – ён раптам замарудзіў крок і праз хвіліну зусім спыніўся.

      Морыс, працягваючы шпорыць свайго каня, галопам вылецеў на паляну і ўбачыў, што крапчасты мустанг стаіць там нерухома, а Луіза спакойна сядзіць у сядле, нібы чакаючы мустангера.

      – Міс Пойндэкстэр! – насілу вымавіў ён, пад’язджаючы. – Як я рады, што конь зноў пакорны вам! Я быў вельмі занепакоены…

      – Чым, сэр? – спытала дзяўчына.

      – Той небяспекай, якая пагражала вам, – адказаў мустангер, крыху азадачаны.

      – О, дзякую вам, містэр Джэральд! Але хіба мне пагражала небяспека?

      – «Пагражала небяспека»! – паўтарыў ірландзец з узрастаючым здзіўленнем. – Вярхом на дзікім кані, які панёс, сярод пустыннай прэрыі!

      – Дробязі! Вы думаеце, ён мог мяне скінуць? Але ж я добрая наезніца.

      – Я гэта ведаю, міс Пойндэкстэр, але ўявіце сабе, што вы заблудзілі ў зарасніках, дзе і карэнны тэхасец з цяжкасцю знаходзіць дарогу, наўрад ці вам дапамагло б ваша майстэрства наезніцы.

      – О, дык вы думалі, што я заблудзіла? Вось чаго мне трэба было апасацца!

      – He толькі гэтага. Дапусцім, вы маглі сутыкнуцца…

      – …з індзейцамі? – хутка прамовіла Луіза, не даўшы мустангеру закончыць фразу. – А калі б гэта і здарылася? У нас жа цяпер мір з каманчамі. Я думаю, што яны не прычынілі б мне ніякай шкоды. Так сказаў маёр, калі мы ехалі сюды. Даю вам слова, што я была б нават рада такой сустрэчы і, прынамсі, не стала б пазбягаць яе. Як бы мне хацелася бачыць гэтых высакародных дзікуноў, якія імчацца вярхом на конях па роднай прэрыі.

      – Я зачараваны вашай адвагай, міс Пойндэкстэр, але, каб я меў гонар быць адным з вашых сяброў, то параіў бы вам быць крыху асцярожнейшай. «Высакародныя дзікуны” не заўсёды бываюць цвярозымі і ў прэрыі і не заўсёды такія высакародныя, як вы думаеце. I калі б вы сустрэліся з імі…

      – …і яны б надумалі напасці на мяне, я б стралой прамчалася міма і вярнулася б да сваіх сяброў. На такім быстраногім стварэнні, як мая мілая Луна, наўрад ці каму ўдасца дагнаць мяне. Дарэчы, і вам, містэр Джэральд, гэта далося нялёгка? Ці не праўда?

      Мустангер глядзеў на крэолку шырока адкрытымі вачамі, са здзіўленнем і захапленнем.

      – Няўжо вы хочаце сказаць, – нарэшце вымавіў ён, – што маглі спыніць мустанга? Хіба ён не панёс вас? Ці азначае гэта, што…

      – He, не, не! – хутка адказала дзяўчына, крыху збянтэжыўшыся. – Мустанг сапраўды панёс мяне, але толькі спачатку, а потым я… я ўбачыла – ужо пад канец, што магу спыніць яго, нацягнуўшы павады. Я так і зрабіла – вы ж