Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
відавочна «панесла», як харта па следзе параненага зайца. Арсенія вывучала фальшывы, пластыкавы, паркет. А чым тут апраўдвацца? Тым, што ты – проста шрубчык у сістэме? Што нават не ўчытвалася ў тэкст, час ад часу прагаворваючы асобныя яго фразы ўслых, абы не заснуць за рэдагаваннем, як кіроўца-дальнабойшчык за рулём? Толькі яе фургон быў зусім пусты.

      – Але пра Корб-Варановічаў у дачыненні да сядзібы Ройна ў кнізе нічога не было сказана… – мармытнула Ася, сама не разумеючы, як насмелілася. – Там напісана, што яна нейкім Сітавым належала…

      – Правільна, Івану Сітаву, маёру расійскай арміі, – з’едліва адказаў Даніла Раманавіч. – Корб-Варановічы бралі ўдзел ва ўсіх паўстаннях, якія адбываліся на гэтых землях супроць імперыі. У апошнім, 1863-га года, удзельнічала ўся сям’я… Трое братоў – Андрусь, Віктар, Павал – былі камандзірамі інсургентаў, Павал і Віктар загінулі, Андрусь быў асуджаны на катаргу. І іх бацькоў, ужо старых, таксама саслалі – за тое, што дрэнна выхавалі дзяцей. Пазбавілі тытулу і шляхецтва. Усе маёнткі сканфіскавалі, Ройна аддалі карніку Сітаву. Андрусю праз дваццаць гадоў удалося вярнуцца, яму і ягонай жонцы, якая паехала за ім у Сібір. На знак вышэйшай літасці ім быў аддадзены паляўнічы дамок, той самы, які нядаўна панішчаны, і вернутая шляхецкая годнасць. Графамі, праўда, не засталіся, але не надта засмучаліся.

      – Чаму? – здзівілася Арсенія, якая ад цікаўнасці забылася на боязь. Корб-Варановіч нават не працяў яе гнеўным позіркам, улюбёная тэма відавочна бараніла яго ад успрыняцця знешняга свету.

      – Наша шляхта тытулаў не вельмі шанавала, усе былі браты ў вольнасці шляхоцкай. А тытулы – гэта ўжо расійскія ўладары раздавалі, каб мясцовых магнатаў заахвоціць да лаяльнасці. Графамі Корб-Варановічы сталі ў васямнаццатым стагоддзі, пры Кацярыне. Ёсць тытул, землі, палацы, ці няма, галоўнае – прозвішча і незганьбаванае шляхецтва. Мой прадзед – сын народжанага на катарзе сына Андруся Корб-Варановіча і ягонай жонкі Людвікі.

      Пан Даніла пераможна ўсеўся за стол:

      – Так што радаводам Вяжэвічаў я займацца не буду. Нават дзеля вас, спадар Скрыніч.

      Правёў рукой па твары, нібыта хацеў сцерці гнеў, і працягнуў халодна-здзекліва:

      – Вы, спадарыня, хацелі ведаць, як род Вяжэвічаў звязаны з родам Корб-Варановічаў? Сакрэту няма. Вяжэвічы былі слугамі Корб-Варановічаў шмат вякоў. Пасля таго, як у тых усё забралі, працягвалі служыць новым гаспадарам. Прычым ёсць версія, што яны паспрыялі знікненню старых. Паненка, вядома, пабачыла сваё падабенства з партрэтам якойсьці маёй прабабкі, здагадваюся, гэта партрэт Марыі Корб-Варановіч, які нядаўна прывезлі з Расіі. Яна выйшла замуж за аднаго з паўстанцаў 1831 года. Калі таго пасадзілі ў Бабруйскую крэпасць, Марыя памерла ад нервовай гарачкі. Так што прамых нашчадкаў у яе няма. Але вам, вядома, захацелася пацверджання свайго графскага паходжання. Мушу вас засмуціць… – гісторык пагардліва падціснуў вусны. – Гэтае падабенства між Вяжэвічамі і Корб-Варановічамі заўважанае