Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2015
isbn: 978-985-02-1428-7
Скачать книгу
лілеі, рабацінкі – ганьба для шляхетнай паненкі. Дзе набываць прыціранні? Вядома, у аптэцы Шэйбы ў Траецкім. І панна Югася была там госцяй нярэдкай і жаданай, і разам з прыціраннямі, парфумамі, памадамі атрымлівала цэлы куфэрак вясёлых Ёсафавых жартаў, дзівосных расповедаў пра васіліскаў ды красналюдкаў і нават куртуазныя песенькі – і ад звонкага смеху паненкі, здавалася, узвіхурваліся ў бутэлечках і колбах рознакаляровыя адвары. А на што яшчэ мог спадзявацца бязродны аптэкар, адно развесяліць… Затое ўдовы Завіша меркаваў сябе жаніхом з жаніхоў, тым болей высакародныя шлюбы не дзеля ўзаемнае любові ладзяцца. Але чуткі хадзілі, што трох сваіх жонак замардаваў ён, дый пяцёра дарослых дзяцей, пільнуючых спадчыны, не былі надта вабнай аздобай жаніха. Ды яшчэ, магчыма, панна Югася мела схільнасць да кагось маладзейшага. Вось і звярнуўся Завіша да Ёсафа, каб у прыціранні для паненкі дадаваў прылюбнае зелле. Маршалкам аптэкары не адмаўляюць. Але нешта не дапамагалі зёлкі Ёсафа прысушыць юнае сэрца… Словы паненка сказала заляцанніку ссівеламу жорсткія: маўляў, як не сівізна гэтая, ды не зморшчыны, дык чаму б не палюбіць такога слаўнага ваяра? Але пакуль ён падобны да спечанага яблыка, няхай са свіслачскай русалкай любіцца, бо ў той вочы з туману, усё роўна не разгледзіць як след.

      І вось уночы па загаду Завішы прывялі Ёсафа, узнятага проста з ложка, у адной кашулі, у Менскі замак – яго руіны засталіся там, дзе зліваюцца Няміга і Свіслач. Маршалак мовіў адно: не выйдзеш адсюль, пакуль не згатуеш зелле, якое верне мне маладосць. Дарэмна кляўся Ёсаф, што не пад сілу чалавеку павярнуць час назад, і чорныя коні бога Хронаса стопчуць любога, ніводзін смяротны не змусіць іх ступіць убок ад каляіны, выбітай на Шляху Продкаў. Нічога не слухаў Завіша. І ўзяўся Ёсаф за справу. Цэлы тыдзень шчыраваў ён у сутарэннях замка, выходзячы толькі для таго, каб паглядзець з вартавой вежы на зоры, і падслухаць іх размовы, і знізаць прывідныя каралі іх шляхоў… І аднойчы працягнуў Ёсаф маршалку бронзавы кубак, у якім дымілася падобнае да вадкага металу зелле… І не было пэўнасці ў ягоных вачах. Завішу давялося пажыць у каралеўскіх палацах, дзе нават падлога высланая здрадай ды атрутай, і ратуе толькі ўвесьчасная асцярога, і загадаў аптэкару: «Выпі сам. А заўтра, калі зелле не спадманнае, вып’ю я».

      Ёсаф асушыў кубак. Аптэкара пасадзілі ў самы далёкі кут сутарэння і паставілі ахову. Назаўтра туды прыйшоў Завіша. І ўбачыў у зыркім святле паходняў, што з каменнай падлогі падымаецца незнаёмы стары… Ад поўначы да поўначы валасы Ёсафа зрабіліся сівымі, скура зжаўцела і зморшчылася, вусны, яшчэ ўчора ўладныя ды пульхныя, сцягнуліся ў нітку, спіна сагнулася…

      У страшэнным гневе стаўся маршалак. Дарэмна Ёсаф крычаў, што не вінаваты, што проста не паспеў давесці да ладу свой напой… Завіша загадаў біць аптэкара няшчадна бізунамі і выпаліць на ягонай спіне і грудзях першыя літары ягонага імя і слова «здраднік». І заключыць у вежу да смерці, бо яна, зразумела, такому