Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2014
isbn: 978-985-02-1604-5
Скачать книгу
павінны выконваць ролі прахожых. Галоўныя героі – хлопец і дзяўчына – бедныя закаханыя, якія цалуюцца, не звяртаючы ўвагі на мітусню свету.

      – Масоўка пайшла! Матор! – крычыць рэжысёр. Мы вяла пляцёмся сярод дэкарацый горада.

      – Стоп! – ізноў гэты звярыны голас. – Хто так цалуецца?! Як дзеці! Ты што, ніколі не цалаваўся, дурань?!

      Ізноў усё спачатку. Я іду, скоса пазіраючы на свайго суседа. У яго шырока расплюшчаны вочы, у іх – недаўменне: вось такое кіно? А гэта ж тое, што ён хацеў: убачыць чарнавую працу.

      Вось так і ствараецца прыгожае кіно. Я ўспамінаю, як агучваў першы рэкламны ролік – сюжэт, у якім дзяўчына весела і пад вясёлую музыку надзявае капялюшык. Той, хто пасля глядзеў гэты ролік, і не ведае, колькі разоў прыходзілася пераробліваць кадры, колькі нерваў страціў рэжысёр, каб навучыць дзяўчыну з лёгкасцю, весела, пад гэтую праклятую музыку, якая ўжо звінела ў вушах, надзяваць гэты пракляты капялюш… Гэта да таго, што, калі ты спазнаеш сутнасць, малекулы стварэння свету адносінаў, брудную вопратку гэтага свету, усё не праходзіць бясследна. Ты і ў іншых сюжэтах пачынаеш бачыць кухню іх стварэння, а значыць, страчваеш цікавасць да імгненняў прыгожага – гэта значыць да лепшага боку жыцця. І тады ад цябе не застаецца нічога…

      – Матор! Масоўка!..

      Мы выходзім у пяты раз. На шосты, калі ўсе ўжо гатовы ўласнаручна надаваць кухталёў гэтаму хлопцуняўмеку і задушыць у пацалунках дзяўчыну, кадр зняты.

      Усе з палёгкай уздыхаюць. На сёння праца масоўкі скончана.

      – Дзе ў вас бар? – выціраючы ўспацелы лоб, пытае мой сябар.

      – Не, спачатку – грошы. Раніцай грошы – вечарам крэслы, як вучыў Астап Бэндэр.

      Па дарозе ў касу я пытаю:

      – Не спадабалася?

      – Уф! – сусед трасе галавой, нібыта пасля купання, калі ў вушы трапіла вады.

      Я ўсміхаюся.

      – Дарэмна. Дзе яшчэ ты можаш пачуць такія шэдэўры, як, напрыклад: «Мёртвым – не рухацца!», «Ды памрэш ты нарэшце?!», «Хто так памірае?» Дарэчы, па тваёй спецыяльнасці.

      Але ён ізноў толькі трасе галавой, нібыта пасля цяжкага нырца.

      Вось мы і ў бары. Макс прыносіць нам каньяк. Вера ўжо на сцэне. Я ківаю ёй, а яна спявае. Нейкая новая песня ў яе рэпертуары…

      Ищу ненужные слова

      И жду зимы…

      Я знаю, осень не права,

      А мы, а мы…

      Пра што я думаю?.. Навошта ізноў прабіраюся вузкімі вулачкамі памяці, забудаванымі непрадказальнай рукой мары?.. Можа, лепш таксама прыйсці ў сябе, як пасля нырца, адганяючы ўсё ад сябе?..

      Я хлопаю суседа па плячы.

      – Весялімся?

      Ён згодна ківае ў адказ.

      – За цябе, Джэк-патрашыцель! – падымаю я першы тост. – За твой дзень нараджэння!

      – І за цябе, стары! Мы выпіваем.

      – Такая прыгожая дзяўчына – і мёртвая… – раптам гаворыць мой сусед.

      Падобна на тое, што я захмялеў, і ён таксама.

      – Ты пра што гэта зараз казаў? Якая мёртвая дзяўчына?

      – Таямніца медыка, стары, – імкнецца абысціся жартам мой сусед, але выпітае