Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Яніна Пінчук
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Час Воблы
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-985-7140-40-4
Скачать книгу
ўсяго раз альбо два, а так заўсёды трымалася. Плакала толькі дома – толькі голас часам дрыжэў. Дый наогул, было заўважна па мне… А я баялася, што я нейкая «не такая», нікому не падабаюся, трэба, каб хоць нехта быў… страціць хлопца баялася… І яшчэ – вось ідыёцтва, во-о-опыт жа!..

      Так Вадзім і зацягнуў яе ў пасцелю. Была Страсная пятніца (з-за гэтага Улада сябе потым і грызла).

      Асобнай млоснасцю адклікалася тое, як яна прыкідвалася, стагнала і ўздыхала. А насамрэч амаль нічога не адчувала.

      Адзінае што – пагарду. Здзіўленую пагарду пры выглядзе гэтай стараннасці, гэтых прагных і мітуслівых сабачых рухаў, такога ж сабачага, беглага спадылба пагляду.

      Улада проста ляжала, дазваляла рабіць штосьці са сваім целам, назірала і дзівілася, як можна так нізка ўпасці. Як можна за пару хвілін з чалавека ператварыцца вось у такога юрлівага сабаку.

      Яшчэ ў яго была нейкая грубая скура, на ёй нават былі бачны гэтыя прышчынкі, адкуль волас расце. Улада зусім не разбіралася ў тым, якая ў мужчын бывае скура, але ў выпадку з Вадзімам ёй на розум прыйшло чамусьці слова «свінячая».

      Увогуле, тады яна так і не пазбавілася цнатлівасці. Калі ён падрыхтаваў свой прычындал, з вуснаў Улады і прагучала гэта цяжкое, бы абкатаны галыш: «Не».

      Гэта было адзінае, што яна прамовіла. Потым адапхнула кавалера і стала спешна апранацца, імкнучыся, каб рухі былі дакладнейшымі і не выдавалі хвалявання. Адначасна яна прыкідвала, ці дацягнецца да цяжкай крыштальнай вазы, калі ён уздумае браць яе сілай.

      Але гэтага не адбылося. Яна пайшла.

      Потым праз паўгода ён ізноў узнік, і ўсё паўтарылася па новай, аж да недарэчных прэлюдый у яго дома (зараз на іншай здымнай кватэры). Улада тупа спадзявалася на сваю «паўднёвую кроў», думала, штосьці «разгуляецца» – але чаго не было, таго і не з’явілася. Потым яны, як раней, палаяліся, і Вадзім, здзекліва расцягнуўшы рот, прабурчэў:

      – Вось ты пачуваешся гэтакай кагалеўнай, валькігыяй… Якая велічна ляжыць і пгымае мілошчы – і можа ў кожны момант царскім жэстам усё гэта спыніць. А не пгыходзіла табе да галавы, што цябе, пгыгожа ўсё гэта абставіўшы, пгоста… – ён зрабіў драматычную паўзу. – …скагысталі.

      Гэта было занадта.

      Менавіта тады Улада зразумела, што хопіць: яе нявіннасць, дурасць і цярплівасць у адным флаконе зайшлі занадта далёка. Вадзім беззваротна трапіў у спіс асабістых ворагаў. З ім былі разарваныя ўсе кантакты.

      Зрэшты, ён раз-пораз ствараў новыя профілі ў сацыяльных сетках і набіваўся на гутарку – канчалася новай сваркай і засмучэннем з-за страты раўнавагі.

      Прайшло два гады. І вось тры тыдні таму ён ізноў напісаў.

      – І ты наступіла на тыя ж граблі? – дакорліва пакруціла галавой Надзя.

      – Я не хацела ні на што наступаць, якраз наадварот, – запярэчыла Улада. – Я ўспрыняла гэта як заданне. Місію па захаванні спакою. Я хацела пераканацца, што пасталела, стала разумнейшай, знайшла раўнавагу, разабралася са зданямі мінулага, так бы мовіць. І што магу падтрымаць