Упырхлікі. Андрусь Макатоўша. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Андрусь Макатоўша
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-985-7165-07-0
Скачать книгу
каб такім як я нэафітам было што пачытаць перад сном у першую лягерную ноч. Уражаньне маё ад сталоўкі было параўнальным толькі з бабілёнскім слупастварэньнем, дзе ў якасьці слупа з разяўленым ротам застаўся стаяць я сам. Калі наш пакой быў усяго толькі Артэкам, то сталоўка нагадвала ўжо залю паседжаньняў ААН. Кожная фракцыя дэлегавала ў Раду Бясьпекі (то бок у чаргу) самых нахабных і цьвердалобых сваіх прадстаўнікоў, а сама між тым імкнулася акупаваць як найбольшую колькасьць самых выгадных, то бок адносна чыстых і адначасова найбліжэйшых да раздачы столікаў, каб як што якое першымі пасьпець за дабаўкай. Напружыўшы свой абсалютна немузычны слых, я распазнаў у вакольным паветры блізу паўсотні незнаёмых мне моваў, самай мілагучнай зь якіх было дзіцячае якатаньне. Гэтак я на ўласныя вушы зразумеў сэнс слова «мультыкультуралізм», якое дагэтуль лічыў неяк зьвязаным з мульцікамі, а таксама тое, што каб не пасярэдніцтва грубай сілы, то хаўчык тут дастаўся б далёка ня ўсім.

      З сталоўкі пачалося маё знаёмства зь міжнароднай палітыкай і яе ахвярамі. Дагэтуль я думаў, што толькі адны мы, беларусы, ёсьць у сьвеце ізгоямі й недарэкамі, а ўсе астатнія жывуць як людзі і ня маюць патрэбы шукаць шчасьця па-за межамі сваіх гістарычных рэзэрвацый. Аднак тут я зразумеў, што патрабаваньні да жыцьця ў людзей збольшага індывідуальныя, а ня толькі ідэалістычныя, як у мяне. Узяць прыкладам кубінскага патрыёта Г’явані па мянушцы Гавана: чалавек вырас у краіне пераможнага сацыялізму, на высьпе свабоды ў моры глябалізацыі, апісваў сваю радзіму з дапамогаю жэстаў і мімікі (у яго быў лёгкі цік) як рай на зямлі – ну чаго яму там не ставала? Дык не, ягоны бацька быў як на бяду алькаголікам, а ў маці як на бяду былі сваякі ў Маямі, куды тая ўцякла ад пабояў і сям’і, пакінуўшы на зьдзек сэнільнаму Фідэлю малога сына, пасьля чаго паўторна выйшла замуж у Нямеччыну. Праз усё гэта Гавана (нават зьнешнасьцю – ён быў такі маленькі, тлусьценькі і валасаты) нагадваў маманьцёнка, які выправіўся ў вялікі сьвет на пошукі мамы, ледзь дасягнуўшы паўналецьця: яго злавілі пры спробе пераезду нямецкай мяжы ў багажніку аўтамабіля й бязь лішніх роспытаў адправілі да нас. Гавана ня мог дараваць Фідэлю такога прыніжэньня. У вольны ад нараканьняў час ён сакавіта апісваў усе магчымыя катаваньні сьвету, якія марыў выпрабаваць на бедным дзядку-камандантэ толькі за тое, што той не выпускаў яго з краіны па-добраму. Або, скажам, славак Пэтэр, які папрасіў палітычнага прытулку кілямэтраў за дваццаць ад свайго дому: думаеце, ён уцёк ад войска ці ад тамтэйшага Фідэля – Мэчыяра?[9] Не, насамрэч ён уцёк ад свайго духоўнага настаўніка – індыйскага ёга! Як гіпі ў трэцяй генэрацыі, Пэтэр вельмі цікавіўся альтэрнатыўнымі навукамі, і дацікавіўся да таго, што ёг пачаў зьяўляцца ў ягоных снах і маніпуляваць ім, бы робатам на дыстанцыйным кіраваньні, пасылаючы то ў краму па піва, то ў банк па грошы, то ў дупу па прыколу. Пэрыядычна ён насылаў на Пэтэра паралюш, у выніку якога Пэтэр гадзінамі ня мог ані ўстаць з ложку, ані даплюнуць да столі. З часам Пэтэр заўважыў, што чым большая дыстанцыя, тым


<p>9</p>

Уладзімір Мэчыяр, аўтарытарны прэм’ер Славаччыны ў 1990–1998 гадах – цяпер проста ў гадах.