Усе былі задаволеныя, усім усё падабалася, але толькі ня мэнэджару спа Юліі Цімафееўне, якая не давала веры, што за некалькі месяцаў можна пасьпяхова напрацаваць такую буйную кліентуру… Вырашана было праверыць масажыстку ў справе.
Была раніца, пастаяльцы спускаліся на швэдзкі стол, на рэцэпцыі мяняліся зьмены, начныя адміністратаркі, лыпаючы заспанымі вачыма, намагаліся фірмова ўсьміхацца, але на іх усім было напляваць, як ахоўнікам, так і бэлбою, толькі прыбіральшчыца Валянціна Андрэеўна ўсьміхалася ў адказ. Была звычайная раніца, у гатэль завітаў каржакаваты мужчына, сівы, бадзёры, без валіз, толькі зь беларускім пашпартам, сам з Гомля, у Менску па справах на суткі. Мужчына засяліўся ў нумар на другім паверсе й адтуль амаль адразу, як толькі адчыніў пакой сваім электронным ключом, набраў спа-цэнтар і папрасіў сабе ў нумар агульны сілавы масаж, потым распрануўся, прыняў хуценька душ і стаў чакаць, седзячы на ложку, вада з мокрага цела капала на прасьціну.
Ганна была пунктуальнаю і а дзясятай ужо грукалася ў дзьверы.
Мужчына накінуў на яшчэ вільготнае цела халат і адчыніў. Далей было ўсё проста: ён падпарадкоўваўся загадам Ганны – лёг, зьняўшы халат, на ложак, сьпінаю да столі й пачаў напружана чакаць, калі ж пачнуцца алейныя крананьні, не даючы веры, што гэтае хударлявае дзяўчо (напэўна, былая спартсмэнка, мо бегам займалася) пачне масажаваць ягоную сьпіну, сьпярэшчаную невялічкімі кратарамі, якія нагадвалі пра гнойна-прышчавую маладосьць.
Ганна доўга марудзіла, рыхтавалася, штосьці рабіла, мужчына чуў толькі шоргат, пакуль раптам не адчуў, як на сьпіну пацёк халодны алей. Але халодна было толькі першыя тры сэкунды, далей Ганна пачала актыўна масіраваць яму плечы, шыю, патыліцу, рукі, ногі… Мужчына імгненна расслабіўся, разьмяк, стаў падатлівым, нібыта плястылін, разгалінаваўся на асобныя цягліцы, якіх быццам станавілася ўсё болей… Рукі Ганны былі чароўныя, яна мяла моцна й адначасова далікатна, тонка, амаль любоўна, яна дыхала цяжка, узбуджальна…
Калі з плячыма, сьпінаю, рукамі, нагамі было скончана, Ганна прайшлася па пазванкох уніз, і мужчына адчуў, як тонус і асалода ад масажу цалкам перадаліся ягонаму чэлесу.
– Цяпер, калі ласка, перавярніцеся, ляжце на сьпіну, я вам дадаткова за пятнаццаць даляраў адмасажую пэніс… – Ганна прамовіла гэта так абыякава, крыху стомлена, цяжка дыхаючы, нібыта гэта было такім жа масажным прыёмам, як звычайна. Мужчына не разгубіўся, перавярнуўся й адчуў, як пругкія, моцныя рукі Ганны мацаюць галоўку, падушачкамі пальцаў гладзяць пэніс па даўжыні, як далікатна ён кладзецца ў Ганніну далонь, алей зьмякчае крананьні… “Такі масаж каштуе