Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар Казько. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
даўгавечнікамі, таму што і сапраўды зажыліся яны ўжо на гэтым свеце. Пана і костачкі згнілі, а чэлядзь у добрым здароўі. Занесла глеем, пазарасталі травой, асакой ды аерам былыя панскія каналы, нікому ў галаву не прыйдзе катацца там на лодках. I лодак на ўсю акругу ніводнай. Ніхто і паняцця не мае, як зрабіць тую лодку. Саму рэчку ўсюды можна ўброд перайсці. З усіх бакоў абрэзалі яе, акарацілі дамбамі, вадасховішчамі. Спякотным летам, каб надарылася зноў жа таму князю Ігару павярнуць сюды свае палкі, коням іх напіцца недзе. Хіба што крынічка сочыць яшчэ трошкі вадзіцы. Б’е крынічка пры былым кургане на беразе Пцічы. Але гавораць, што пасля Чарнобыля вада яе горкаю зрабілася. Уначы, калі Чарнобыль надарыўся, паўстала на зрубе каля крынічкі, загарэлася свечачка. Яшчэ ніхто ў сяле нідзе-нідзе нічога ні слыхам ні дыхам пра той Чарнобыль, радыё песні спявала, тэлевізар танцы паказваў, а свечачка ўжо гарэла. Яно і не дзіўна. Іх жа маленькая рэчка ўпадае ў раку вялікую, на якой месціцца той Чарнобыль, звязана яна недзе падземнымі хадамі з тым Чарнобылем, як усё малое звязана з вялікім, мінулае з будучым і наадварот. I крынічка, хоць і гаючая і карысная для здароўя, радыеактыўная сёння. Не той, дык іншай заразай атручаны іх воды. Мо таму і зямля трымае яшчэ жывых, але адмаўляецца прымаць нябожчыкаў. Не прыняла яна і свайго вечнага батрака, чалядніка Канстанціна Васільевіча. Адмовіў, пэўна, Божухна яму на тым свеце ў коніку, як брыгадзір адмаўляў на гэтым.

      Ганна Паўлаўна адчула нядобрае, калі толькі-толькі пачалі набліжацца дзевяціны. Але па-старэчы, пэўна, ужо не вельмі цямячы, не здолела звязаць гэтае нядобрае, разладнае ў душы з могілкамі, з магілкаю свайго Косціка, Канстанціна Васільевіча. А ён жа на пяты ўжо дзень з’явіўся да яе. Не па-вясковаму далікатны, чужы ёй і хаце. Па-гарадскому пастукаўся ў дзверы. Ганна Паўлаўна да такога не прывыкла і не адгукнулася, тады ён птушкай заскробся ў акно, і зноў – тук-тук у дзверы.

      – Заходзь, каго там чорт прынёс, – прабурчэла Ганна Паўлаўна з-пад сваіх дзяружак. – Не замкнёна.

      I сапраўды, дзверы ў хату былі незамкнёныя, ад вайны, ад партызан яшчэ і немцаў завядзёнка такая ішла. Што замыкацца, калі і адны, і другія пры зброі? Ад кулі і пад зямлёю схованкі не знойдзеш, а браць у хаце ўсё роўна няма чаго. Не замыкалася, ведала, што няма на зямлі такога ліха, якое здольна яе ці яе хату пакрыўдзіць.

      I той ноччу чакала яна ўбачыць чужога чалавека, а ўбачыла свайго Косціка. Уваліўся ён у хату, сеў на ўслонік, каля цёплай печы, і колькі быў, усё жаліўся: холадна яму, сыра, дождж і снег сыплюць, завейна. Яна прагнала яго: не хадзі, як сірата беспрытульны, не палюдску такое. Ёсць у цябе хатка – пільнуйся яе, не нагаворвай на яе лішняга, яна сугрэўная. А холадна і завейна тут, на зямлі.

      На зямлі і сапраўды было няўтульна і холадна, і адначасова смяротна горача. Кожын дзень па тэлевізары некага забівалі і хавалі. Ішоў брат на брата, рэзаў, паліў, не ведаў літасці ні да старога, ні да малога. Каўказцы крывымі нажамі рэзалі дзяцей,