1618 год даўся ў знакі як насельніцтву вялікіх мест, так і малых паселішчаў. У сваім лісце брат менскага гараднічага Адама Валадковіча Яраш Валадковіч пісаў дзецям: “…иж я, в тых злых часех, видечы великое небеспеченство людского живота, же так винные, яко и невинные снат за грехи з допущеня Божего… без росправы зходят з сего мизерного света”.
…Жыццё і праца гарадскіх ураднікаў, якія засядалі і разбіралі справы месцічаў, саджалі і вызвалялі з вязніцаў, аглядалі ахвяраў, было нялёгкае і напружанае. Бывала і так, што не дачакаўшыся якога пазыканта і прачакаўшы яго ў таварыстве з вознымі, сведкамі, умацаванымі ў канцылярыі ўвесь дзень, суддзя і пісар на чале са старостам, падняўшыся с места судового, по гадине нешпорной с замку проч одыходили. У горадзе было ўжо цёмна і ціха, калі праз замкавую браму, па мосце, міма млына цягнулася да сваіх дамоў працэсія судовых мужоў, асвятляючы сабе дарогу ці ліхтаром, ці лучынай. А можа быць, дарогу ім асвятлялі месяц з буйнымі зоркамі, бачнымі ў паўнюткай цемры ажно да самага краягляду.
Новае места
(Верхні горад)
Ізноў падымемся ўгору, на Верхні горад. На Новым Месце – Новы рынак, ці Высокі. Сюды паступова пераносіцца менскі гандаль і ствараецца новы гарадскі цэнтр. Падняўшыся з нізіны ў гару, горад нібыта зрабіў першы значны крок у бок Еўропы, адзначыўшы свой зрух на самым узвышшы пабудовай ратушы. Такім чынам, насуперак Замку, які панаваў пад абаронай зямлі і вады і быў доўгі час адзіным цэнтрам горада, у які можна было трапіць толькі праз мост і замкавую браму, ў канцы ХVI стагоддзя ўтвараецца другі важны гарадскі цэнтр, узняты над тэрыторыяй Нізкага горада і адкрыты з усіх бакоў.
Новае места уяўляла сабой прастору, на якой размяшчаліся рыначны пляц з ратушай і крамамі, важніцай, дамамі менскіх жыхароў і бажніцамі.
Але ж найважнейшай пабудовай тут была ратуша (ратуш) ку оздобе места на рынку збудаваный. У 1600 годзе пра ратушу пішуць як пра новазбудаваную, якая паўстала замест старой, пабудаванай яшчэ ў ХV стагоддзі. Гэтая новая, апроч сваёй непасрэднай функцыі цэнтру гарадскога самакіравання, відавочна ўпрыгожвала горад і была яго яскравай дамінантай. Верхавіну ратушы ўпрыгожваў гадзіннік, які даглядаў зегармистр
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.