Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Ксенія Шталенкова. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Исторические детективы
Год издания: 2017
isbn: 978-985-7180-58-5
Скачать книгу
– перадражніла яго бабуля. – З гэтым трэ нешта рабіць. Неадкладна!

      – Канстанцыя Тэафільеўна, – прымірэнча пачаў пан Пракшын, на што яго цешча толькі чарговы раз закаціла вочы – зваротаў на рускі манер яна не цярпела, ды яшчэ і нагадванне пра тое, што з зяцем яны былі цёзкамі, не надта яе натхняла, – у такой сітуацыі я бачу толькі адно: каб Тэдзі не псаваў вашыя гардзіны, ды і не гадзіў у кватэры ўвогуле, трэ вырашыць пытанне аб яго рэгулярным выгуле. Мне падаецца, прыслузе можна гэта даверыць. Аднак же мацыён і вам бы стаўся на карысць.

      Яўгенія Канстанцінаўна, назіраючы бабуліна відавочнае незадавальненне, усё ж дазволіла сабе ўхваліць бацькавыя словы, аднак ён тут жа дадаў:

      – Абедзвюм. Гэта ж ты, Джынні, выпускаеш яго раніцай у калідор са свайго пакоя?

      – But daddy![14]– гэтым разам чарга абурацца надышла панне Пракшыной. – Тэдзі можа застудзіцца ў такое надвор’е.

      – Вось і змайстравала б яму каптанчык, – развёў рукамі татухна і разгарнуў свежы нумар «Губернских ведомостей».

      – Ты выдатна ведаеш, што я абдзеленая гэтымі ўменнямі і шыю надзвычай нязграбна, – ніяк не хацела пагадзіцца з пастанаўленнем Яўгенія Канстанцінаўна.

      – Выдатная падстава нарэшце навучыцца, – вызірнуў з-за газеты Канстанцін Мікалаевіч і дабрадушна засмяяўся. – Што скажаш, Бэтсі?

      – Сшыць каптанчык табе дапаможа хтосьці з дзевак, – злітавалася матухна. – А вось датычна выгулу трэ скласці, па маім разуменні, графік.

      – Не была б ты палкоўнічыхай! – падціснула вусны пані Канстанцыя. – Я ўжо даўно кажу, трэба з’язджаць адсюль кудысь у больш спрыяльныя мейсцы. Тут тлумна, цэлымі днямі сноўдаюць натоўпы нейкіх прайдзісветаў, ды і гэтага паскудніка няма куды выпусціць.

      – Адчаго ж, maman[15], мы жывём побач з цудоўным скверам, – нагадала ёй дачка. – Ды і водаправод тут маецца ў адрозненне ад вашых «спрыяльных мейсцаў».

      Пані Канстанцыя вырашыла зрабіць выгляд, быццам не пачула гэтай заўвагі, і, будзённа намазваючы сабе маслам тост, прадоўжыла ўжо не першы раз агучаныя скаргі:

      – Мне цяжка ўздымацца туды-сюды па лесвіцы, узімку з вакон дзьме…

      – Канстанцыя Тэафільеўна, – зноўку адклікнуўся з-за газеты яе зяць, – вы ж выдатна ведаеце, чаму мы не можам жыць у вашым маёнтку.

      Бабуля ўжо напоўніла была грудзі паветрам, з тым каб з усёй годнасцю, уласцівай яе персоне, даць Канстанціну Мікалаевічу найпадрабязнейшы адказ на яго неасцярожную заяву, аднак у сталоўню ўбегла пакаёўка Агапка і паклала побач з паннай Пракшыной чарговую капэрту.

      – Гэта што яшчэ за цыдулачкі? – пацікавіўся татухна.

      – Гэта Каця, – неахвотна патлумачыла Яўгенія Канстанцінаўна і раскрыла новае пісямцо.

      – Нават не жадаю чуць ейнае імя ў нас за сталом! – не абмінула скарыстацца магчымасцю выбухнуць бабуля. – Мала таго, што яна пацягнула цябе на гэтую не вартую тваёй увагі вечарыну, дзе, я ўпэўнена, нават ніводнага маладога чалавека твайго кола не знайшлося, дык яшчэ праз яе


<p>14</p>

Але татухна! (анг.)

<p>15</p>

матухна (фр.)