Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Историческая фантастика
Год издания: 2016
isbn: 978-985-021-66-56
Скачать книгу
з горада. Калі Годыеўскі публічна прад’явіць абвінавачванні і пачнецца працэс, цябе загубяць!

      – Але я ж не вядзьмарка! – прашаптала дзяўчынка.

      – Гэта я ведаю, што ты не вядзьмарка. А тым, хто будзе судзіць цябе, гэта няважна. Калі пайшлі чуткі пра тое, што каралеву зачаравалі, то зараз пачнуць хапаць усіх. Я думаю, што нават калі б мяне нехта пажадаў абвінаваціць у вядзьмарстве супраць Барбары, майму мужу каштавала б шмат намаганняў, каб апраўдаць і вызваліць мяне. А ўратаваць цябе будзе вельмі складана. Я не магу адказваць за тваю бяспеку. Таму трэба як мага хутчэй пакінуць Кракаў, – княгіня цяжка ўздыхнула. – Няўжо нехта шпіёніць у маім доме? Калі б Годыеўскі так дакладна не ўказаў на цябе і не сказаў пра твае прадказанні, я б не паверыла ў сур’ёзнасць яго абвінавачванняў і лёгка магла б аспрэчыць іх. Але ён з такой упэўненасцю казаў пра гэта, нібы яму нехта ўвесь час распавядаў, што ў нас робіцца. Хто ж гэта можа быць? Ніхто са слуг не мог пачуць нашую з табой размову. Дый мае панны таксама… Няўжо нехта з іх мог паведамляць пра ўсё Годыеўскаму? Я не магу паверыць! Ты ўпэўненая, што больш нікому нічога не казала пра каралеву?

      Бася пакруціла галавой. Яна нават уявіць не магла, хто мог аказацца такім здраднікам. Хто так не любіць яе? І за што?

      – На жаль, зараз не той час, калі можна ўслых казаць усё, што думаеш, – сумна прамовіла кабета. – Падумай добра, мабыць, нехта мог нешта пачуць?

      Бася зноў адмоўна пакруціла галавой. Цалкам разгубленая, яна сядзела ў нагах княгіні і намагалася засяродзіцца, каб хаця б нешта ўзгадаць.

      – Я ўжо даўно бачыла, што пан Станіслаў точыць зуб. Вось толькі не магу зразумець, на каго – на цябе ці на твайго жаніха. І што яму ад вас патрэбна? – разважала княгіня.

      – Пачакайце, Ваша Мосць! – Басю як быццам абухом па галаве стукнулі. – Вы сказалі Станіслаў? Стась… Кшыся!

      – Што? – не зразумела кабета.

      – У Крысціны ж з’явіўся кавалер. Толькі яна нічога не жадала пра яго казаць. Усё, што мы здолелі ад яе дамагчыся, – гэта імя: Стась. І ўвогуле Кшыся апошнім часам пачала дзіўна трымаць сябе.

      Дакладна! Ваша Мосць, яна ж стаяла побач, калі я казала вам пра каралеву Барбару. Напэўна, яе Стась і ёсць Годыеўскі.

      Бася нават спалохалася, убачыўшы, як страшэнна змяніўся твар кабеты. Княгіня Альжбэта ўскочыла з крэсла і ў віхуры адзення, што развявалася вакол яе – так шпарка яна рухалася – накіравалася да дзвярэй.

      – Кшыську да мяне!!! – княгіня закрычала такім прарэзлівым голасам, што рэха ад яго звонам раздалося па ўсім доме.

      Пазіраючы на яе, Бася думала: «Ох, не жадала б я, каб яна на мяне так злавалася!»

      Праз хвіліну ў залу ўбегла спалоханая Кшыся. Яна нават не паспела пакланіцца і штосьці сказаць, як княгіня закрычала на яе:

      – Ды як ты толькі асмелілася ў маім доме шпіёніць і дакладаць усё, што тут здараецца, нейкаму прайдзісвету? Я ўзяла цябе пад апеку, а ты такая дрэнь няўдзячная!

      Дзяўчына ад жаху не магла прамовіць ні слова.

      – Што ты распавядала яму?

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст