Дагератып. Людміла Рублеўская. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежное фэнтези
Год издания: 2016
isbn: 978-985-7165-11-7
Скачать книгу
меладычнае пяшчотнае «Алоха» гавайскага спевака Камакавівы, які загінуў, задушаны ўласным тлушчам – фолк-рокам фэнтэзійнага кшталту. Пра рыцараў, эльфаў і драконаў. Асабліва гаспадару падыходзіла песенька пра Міхеля, у якога ёсць калодзеж, дзе жыве Ундзіна. І нічогенька таму мужыку больш не трэба, ні гаспадыні ў хаце, ні золата, ні кароны, ні трона… Бо «у Міхеля ёсць калодзеж, у калодзежы ёсць Ундзіна».

      Каб выцягнуць усе транты з кладоўкі, спатрэбілася не менш за гадзіну. Падшыўкі «Нового мира» і «Науки и жизни» сямідзясятых гадоў, перавязаныя «шпагатам» – скручанай з жаўтлява-брунатнай паперы вяровачкай, мех старога мужчынскага абутку, выцвілыя балоневыя курткі, радыёла, набор медыцынскіх баняк у палатняным мяшэчку… Музей сац-арта.

      – Слухай, і не шкада табе з'язджаць? – не вытрымала я. Гальяш трохі прамарудзіў, перш чым кінуць у гару хламу, асуджанага на сметніцу, настольную лямпу на гнуткай металёвай ножцы, але без абажура, шнура і лямпачкі.

      – А што я тут забыўся? – адказ прагучаў нечакана злосна-тужліва, нібыта той, хто гаварыў, сам сябе пераконваў. – Магчымасцяў для працы – трохі больш, чым ніякіх, выбіць фінансаванне экспедыцыі – лягчэй самому ў жабу ператварыцца. Тэма мая нікога тут не цікавіць, бо каўбасы ад яе не прыбавіцца.

      – А родныя? – не здавалася я. – Не засумуеш?

      – Маці без мяне цудоўна абыходзіцца ўжо дваццаць гадоў, – Гальяш страсянуў русявым чубам. – Жыве ў Швецыі, дзе ў яе іншая сям'я, і два мае зводныя браты там таксама па мне не плачуць. Бацьку ўвогуле не ведаю. Мяне выхоўвала бабуля. Яна калісь сышла ад майго дзеда – доктара навук і ўладальніка гэтай кватэры, у хрушчоўку да простага інжынера па пральных машынах. У той час, дарэчы, гэта была супертэхніка, кшталту нана-тэхналогій. Нічога сабе сямейка, так? Мае першыя ўспаміны – я лаўлю ў лазенцы павукоў, саджу ў слоік і адчуваю сябе непатрэбным і падкінутым, як Гары Потэр да Хогвардса.

      Я агледзела ўпэўненую постаць гаспадара і не змагла ўявіць яго затурканым худзенькім Гары Потэрам у каморы альбо лазенцы. Да таго ж я ў сям'і расла маленькім баством, для якога тата прыладжваў на балконе гамак, мама шыла касцюмы прынцэсы, а бабуля не клала ў варыва цыбулі, якой я не цярпела, і мне цяжкавата ўявіць іншае дзяцінства.

      – А я думала, ты ў гэтай кватэры вырас…

      Гальяш шпурнуў у гару хлама гумавую грэлку калісьці бэзавага колеру.

      – Дзед так і не ажаніўся другі раз і ўпарта ваяваў з бабуляй за права выхоўваць дачку, пасля – мяне. Я яго баяўся – ён быў чалавек дужа суворы. Бабуля так і тлумачыла свой учынак: маўляў, у экс-мужа зверху касцюмчык, а пад ім – ваўчыная скура. Напалохаў ён яе аднойчы моцна сваім… характарам. Неўзабаве пасля таго, як памерла бабуля, памёр і ён, такі вось… лебедзь-адналюб, перад смерцю адпісаў мне кватэру. Тут з шаснаццаці і жыву сам. – Малады гаспадар кінуў на мяне хмуры позірк і прамовіў, нібыта апярэджваючы пытанне, якое, відаць, апрыкрала чуць. – Нічога, спраўляюся. Ведаеш, я неяк прачытаў ва ўспамінах акадэміка Дзмітрыя Ліхачова пра ленінградскую блакаду цікавы эпізод