Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Сяргей Балахонаў
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2015
isbn: 978-985-562-150-9
Скачать книгу
сабе, узіраючыся ў халодныя пяскі майго персанальнага пекла, а ваколле са сваёй мітуснёй-гамарнёй – само па сабе. Ледзяныя вятры маёй геены выбівалі з вачэй кроплі гранатавага колеру. Праз мружыва гэтых кропель я не заўважаў ні каляжанак, якія падыходзілі з незразумелымі пытаннямі, ні жвавых вучаніц, якія спрабавалі дэманстраваць спанатранасць у какецтве. Я толькі ўзіраўся ў пясчаныя далягляды маёй інтымнай апраметнай, намагаючыся разабраць, што за плямкі трымцяць на гарызонце. І чым больш пытанняў задавалі каляжанкі, а вучаніцы ўлягалі ў баламуцтва, тым ясней мне бачыліся постаці каля падножжа крыштальнага купала – бялютка белы аднарог і юная дзяўчына. Яны проста стаялі і глядзелі ў мой бок, быццам не верылі, што акром іх, сцюдзёных вятроў і музыкі нябеснага крышталю ў той пустэльні нехта ёсць…

      Да рэчаіснасці мяне вярнула блюмканне мабільніка. Старэча Сімэнс сігналіў аб прыходзе sms’кі. Выскачыўшы з пякельнае сцюжы, я схапіў тэлефон у спадзеве прачытаць пару суцешлівых словаў. Але іх не было – кляты «Дульком» прасіў тэрмінова папоўніць баланс. Буйнейшаму айчыннаму аператару сотавай сувязі было абсалютна насраць на тое, між якімі сусветамі балансавала мая душа.

      – Эрнест Скіргайлавіч, чаго вы такі маўклівы? – вяртаючыся з бегавой дарожкі спытала Вядзёркіна. Следам пляліся астатнія адзінаццацікласніцы.

      – Маўчанне ягнят – золата Макены, – вырвалася нешта няўцямнае з маіх, пакрытых ледзяной корачкай, вуснаў.

      Мой адказ адначасова і здзівіў Касю, і стрымаў ад далейшых роспытаў. Напэўна, баялася, што з яе асабістай шафы можа вываліцца яшчэ адзін шкілет Рыкі Марціна ці якога-небудзь Брэда Піта.

      – Ну, і прабежачка, – цяжка дыхаючы, скардзілася Караблёва. – Ледзь не нарадзіла.

      Дзяўчаты, не зважаючы на стому, ажывіліся.

      – А хто тата? – не прамінула пацікавіцца Булатнікава.

      – Гэта я вобразна кажу. А будзеш трындзець атрымаеш па попе, – з усмешкай адказала Алёна.

      – Па попе?! Які жах! – заблагала Лера. – Ты ж мне ўсіх жаніхоў адаб’еш.

      – Можна падумаць, у цябе іх шмат, – недаверліва заўважыла Карына Кляшторная.

      Булатнікава магла б сказаць: «А ў цябе хоць адзін ёсць?», аднак не хацела крыўдзіць сваю нецалаваную аднакласніцу. Валерыя ў каторы раз загарэлася неперадавальнай усмешкай, прыперчыўшы яе для смаку драбкамі падробленай сарамяжнасці, і падкрэслена млявым голасам прамовіла: – Колькі ні ёсць – усе мае.

      – Гучыць неяк цьмяна і непераканаўча, – зазначыла Караблёва.

      – А каго тут трэба пераконваць? – з невялічкім выклікам спытала Булатнікава і абвяла ўсіх прысутных выпрабавальным позіркам. Дураслівыя агеньчыкі ў яе вачах раз-пораз давалі знак, што ўсё дужа несур’ёзна, абы паблазнаваць. У гэтым блазнаванні яна схапіла за руку васьмікласніка, які акурат спрабаваў прашмыгнуць міма нашага таварыства.

      – Хлопчык, ты мой жаніх? – звярнулася Лера да збянтэжанага мальца. Што праўда, яго збянтэжанасць імгненна мінула, і з усёй імавернай нахабнасцю вырваса перыяду