Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Генадзь Аўласенка
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Дзікія кошкі Барсума
Жанр произведения: Космическая фантастика
Год издания: 2009
isbn: 978-985-16-7454-7
Скачать книгу
заўжды… для гэтага, урэшце рэшт, і прызначаліся рабочыя жонкі на Аграполісе!

      Але на гэты раз фермер памыліўся.

      Рабочая жонка О’Ніла не стала нічога прыбіраць на кухні… тым больш, не пайшла яна займацца гаспадаркай. Перазмагаючы боль, збітая, амаль знявечаная жанчына, хістаючыся, падыйшла да вялізнага белага крэсла ля сцяны, апусцілася ў гэтае крэсла ды так і застыла ў поўнай нерухомасці, абхапіўшы галаву рукамі.

      Сядзець у белым крэсле было забаронена ўсім, акрамя гаспадара. Тым больш, забарона тычылася ягонай рабочай жонкі, і да сённяшняга дня жанчына ніколі не парушала гэтую забарону (як і многія іншыя забароны, дарэчы). Зараз жа яна, нібыта спецыяльна, апусцілася менавіта ў гэтае крэсла, зусім не думаючы аб тым, што заляпанае яе ўласнай крывёю накідка не прыбавіць рахманасці і памяркоўнасці і без таго надта ўжо раз’юшанаму гаспадару.

      Імгненні складваліся ў хвіліны… хвіліны цяклі адна за адной, адлічваючы гадзіну… за ўвесь гэты час жанчына ў крэсле нават не паварушылася. Збоку магло падацца, што яна, ці то заснула, ці то страціла ўсё ж прытомнасць ад моцнага, нясцерпнага нават болю… але гэта было не зусім так. Жанчына не страціла прытомнасці, яна і не спала зараз – жанчына пакрысе ЎСПАМІНАЛА СВАЁ МІНУЛАЕ…

      Гэта было нялёгкім заняткам… нялёгкім і амаль безнадзейным. Мінулага ў жанчыны не існавала… мінулае пачыналася менавіта з той самай дэманстрацыйнай залы, дзе купіў яе калісьці муж… Усё, што было раней, калі яно і было, акутваў туман, шчыльны, непраніцальны… і разгледзіць хоць штосьці ў суцэльным гэтым тумане было амаль немагчыма…

      Нічога, акрамя адной толькі фразы:

      КАЛІСЬЦІ Я ЖЫЛА Ў ПАЛАЦЫ!

      У думках жанчына зноў і зноў паўтарала выратавальную гэтую фразу… яна так баялася страціць яе, страціць і ніколі ўжо больш не знайсці. Бо гэта была не проста фраза – там, за ёй, за простым, будзёным яе гучаннем штосьці існавала… казачна-чароўнае штосьці, і жанчыне так трэба было, так неабходна было ўспомніць гэтае «штосьці»! Хоць часткова ўспомніць…

      КАЛІСЬЦІ Я ЖЫЛА Ў ПАЛАЦЫ!

      Невыразныя, цьмяныя вобразы ўсплывалі адзін за адным аднекуль з самых патаемных глыбінь падсвядомасці… сотні, тысячы нават вобразаў… і хоць большасць з іх не асацыіравалася літаральна ні з чым – некаторыя з вобразаў былі неяк дзіўна знаёмыя… але жанчына ніяк не паспявала хоць крыху, хоць з чымсьці асэнсаваць гэтую падманлівую іх знаёмасць. Вобразы знікалі гэтак жа нечакана, як і з’яўляліся… знікалі, каб саступіць месца наступным… і сярод гэтых новых вобразаў таксама праглядваліся нейкія дзіўна знаёмыя рысы… і зноў жанчына ўсё ніяк не паспявала з іх асэнсаваннем…

      – Калісьці я жыла ў палацы! – з адчаем шапталі скрываўленыя вусны жанчыны. – Я жыла ў палацы! У палацы…

      І раптам сярод хаатычнага перапляцення невядомых і незнаёмых ёй мудрагелістых вобразаў узнік… палац!

      Той самы, у якім яна жыла калісьці…

      Жанчына адразу ж пазнала яго, гэты палац. Вось вялізная пазалочаная зала на першым паверсе… а вось ужо яна ідзе